Беларускага кікбаксёра Яўгена Шабалюка выпусцілі з СІЗА ў Маскве. І яго адразу затрымала паліцыя
Беларускі кікбаксёр Яўген Шабалюк выйшаў з маскоўскага СІЗА-4, дзе знаходзіўся з лютага 2021 года пасля арышту па запыце Мінска.

Як піша «Новая газета», спартоўца адразу ж затрымала паліцыя.
Шабалюк — майстар спорту па кікбоксінгу, прызёр Кубка Беларусі. Летам 2020 года яго затрымалі сілавікі ў Брэсце, збілі і адпусцілі без пратакола. Пасля гэтага спартовец з'ехаў у Расію.
Праваабаронцы Маскоўскай Хельсінкскай групы асцерагаюцца, што яго могуць экстрадаваць, не дачакаўшыся абскарджвання рашэння Генпракуратуры РФ.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары