Грамадства

Белстат распавёў, чым часцей за ўсё хварэюць беларусы, але зноў «засакрэціў» статыстыку па смяротнасці

Белстат апублікаваў свежы зборнік «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь», у якім ёсць даныя, колькі беларусаў і чым хварэлі ў мінулым годзе. Большая частка захворванняў з упершыню ўстаноўленым дыягназам прыпадае на хваробы органаў дыхання. І іх колькасць у параўнанні з 2019 годам значна ўзрасла. Пры гэтым у зборніку не аказалася даных па смяротнасці, хоць раней яе размяшчалі, піша Zerkalo.io.

У 2020 годзе ў Беларусі зарэгістравалі больш 8,648 мільёна выпадкаў захворванняў з упершыню пастаўленым дыягназам.

Гэта амаль на 600 тысяч выпадкаў больш, чым у мінулым годзе і на 900 — чым у 2015-м. Большая частка з іх прыпадае на хваробы органаў дыхання — больш 4,7 мільёна выпадкаў. Калі параўноўваць гэты паказчык з 2019 годам, то ён апынецца больш на 686,5 тысячы. Калі параўнаць паказчыкі 2019 і 2015 гадоў, то там розніца зусім невялікая: ў 2015 г. выпадкаў было на 9,1 тысячы больш. Лічбы выраслі на фоне пандэміі коронавируса, якая дабралася да Беларусі вясной 2020 года.

Нагадаем, па даных Міністэрства аховы здароўя, на 29 ліпеня ў краіне налічвалася 443 864 пацверджаныя выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Гэта значыць, гэты паказчык крыху менш чым за 1,5 года.

Калі казаць пра іншыя хваробы, то лічбы значна выраслі па захворванні некаторымі інфекцыйнымі і паразітарнымі хваробамі - больш чым у два разы. У 2019 годзе было зарэгістравана 308,7 тысячы выпадкаў, а ў мінулым - 627,4 тысячы.

Па некаторых іншых групах захворванняў паказчыкі ў мінулым годзе знізіліся.

Згодна з зборнікам Белстата, беларусы менш, чым у пазамінулым годзе, пакутавалі ад хвароб эндакрыннай сістэмы, хвароб крыві, псіхічных расстройстваў, хвароб нервовай сістэмы, органаў зроку, слыху, стрававання, мочеполовой сістэмы, скуры, касцёва-мышачнай сістэмы, прыроджаных анамалій. Таксама было зафіксавана менш траўмаў і атручэнняў.

У параўнанні у 2019 годам у мінулым было выяўлена менш выпадкаў новаўтварэнняў: 128,7 тысячы супраць 154,6 (на 25,9 тысячы менш).

Аднак анколагі звязваюць зніжэнне з пандэміяй каранавіруса.

— Гэта рэзкае зніжэнне не абумоўленае нейкімі поспехамі медыцыны, а звязана з пандэміяй кавіда-інфекцыі, — тлумачыў 2 лютага падчас прэс-канферэнцыі Сяргей Красны, намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. — Людзі менш звяртаюцца, асабліва калі іх нічога не турбуе. Прытармазіліся праграмы скрынінгу злаякасных новаўтварэнняў. Спадзяемся, што ўжо ў канцы вясны гэтыя праграмы актывізуюцца і летам будуць даабследоаваны тыя, хто не змог зрабіць гэта падчас пандэміі.

Варта таксама нагадаць, што статыстыку смяротнасці і яе прычыны за 2020 год Белстат так і не апублікаваў. Апошнія дадзеныя былі апублікаваныя па выніках першага квартала мінулага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць