Міністэрства юстыцыі хоча ліквідаваць абʼяднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва»
Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі грамадскага абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», паведаміў яго старшыня Анатоль Шумчанка, піша БелаПАН.

Анатоль Шумчанка. Фота Сяргея Гудзіліна
Паводле Шумчанкі, гэтую інфармацыю ён атрымаў ад чыноўнікаў міністэрства.
14 ліпеня СК арыштаваў разліковы рахунак «Перспектывы».
Аб’яднанне «Перспектыва» прадстаўляе інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Арганізацыя з'явілася ў снежні 2002 пасля акцый пратэсту прадпрымальнікаў улетку і ўвосень таго года.
Каментары