Спорт

СМІ: Месі такі падпісаў кантракт з ПСЖ

Адна з галоўных зорак сусветнага футбола Ліянэль Месі такі перайшоў у французскі клуб «Пары Сэн-Жэрмен», сцвярджаюць інсайдары.

Europa press sports

Пра тое, што аргенцінскі футбаліст падпісаў двухгадовы кантракт з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год да чэрвеня 2024 года, напісала французская спартыўная газета L'equipe.

Інфармацыю пацвярджаюць і спартыўныя каментатары.

«Усё пацверджана. Ліянэль Месі будзе гульцом ПСЖ. Усё вырашылася літаральна ў апошнія хвіліны», — сказаў Бі-бі-сі Гільем Балаге, аўтарытэтны спартыўны калумніст, які спецыялізуецца на іспанскім футболе.

Кантракт Месі з «Барселонай» скончыўся 1 ліпеня. У пачатку жніўня клуб паведаміў, што пагадненне падоўжанае не будзе. Прычынай сталі «эканамічныя і структурныя перашкоды па правілах іспанскай Ла Лігі».

34-гадовы Месі заваяваў з «Барсай» 36 трафеяў і забіў 672 галы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся2

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся2

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць