Свет

Літва ўзмацняе ахову мяжы ў адказ на дзеянні беларускіх памежнікаў

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы сцвярджае, што ў аўторак мела месца правакацыя з боку Беларусі, калі мяжу незаконна перайшлі і трапілі на тэрыторыю Літвы 12 беларускіх памежнікаў, піша Delfi.lt.

У адказ МУС заявіла, што павялічвае сваю прысутнасць на мяжы.

«Да такіх нахабных правакацый, калі 12 беларускіх памежнікаў сёння перасеклі мяжу Літоўскай Рэспублікі, мы не можам ставіцца памяркоўна. Неадкладна мы адрэагавалі на гэтую правакацыю і прынялі рашэнне дадаткова ўзмацніць ахову мяжы», — заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайце.

Паводле звестак МУС, у Шальчынінкайскім раёне прадстаўнікі сілавых структур Беларусі са шчытамі і ў экіпіроўцы для падаўлення беспарадкаў сілком выціснулі 35 мігрантаў і самі зайшлі на тэрыторыю Літвы.

Відэазапісам гэтага інцыдэнту ў аўторак увечары ў фэйсбуку падзялілася Служба аховы дзяржаўнай мяжы. Паводле звестак службы, беларусы самі апублікавалі, як група мігрантаў спрабуе трапіць у Літву, аднак змаўчалі, што мігрантаў у Літву цяснілі беларускія сілавікі.

«Менавіта беларускія сілавікі ў экіпіроўцы для падаўлення беспарадкаў выцясняюць мігрантаў з Беларусі на тэрыторыю Літвы, а затым і самі незаконна перасякаюць літоўскую дзяржаўную мяжу», — сцвярджае Служба аховы краю. «Пасля паўторных папярэджанняў супрацоўнікаў САДМ парушальнікі сышлі ў бок Беларусі», — адзначыла служба.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць