Грамадства

Паказаў вучням відэаролік: у Смаргоні пачаўся суд над настаўнікам за паклёп на Лукашэнку

У судзе Смаргонскага раёна разглядаецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 367 КК (паклёп на прэзідэнта) супраць 46-гадовага былога настаўніка гісторыі і грамадазнаўства гімназіі Андрэя Пятроўскага. Яго абвінавачваюць у тым, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку «Грамадазнаўства» відэаролік «Конституция ушла в проституцию!» з тэлеграм-канала з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

Па версіі абвінавачвання, ролік «змяшчае загадзя лжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта». Раней паведамлялася, што сярод гэтых вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у «сямейны чат». Пасля гэтага настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу. Сваю віну мужчына не прызнаў ні падчас следства, ні на судзе. Былы настаўнік знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, яму пагражае да пяці гадоў калоніі, паведамляе spring96.org

Справу разглядае суддзя Людміла Міхневіч, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Андрэй Клышэвіч.

Згодна з версіяй абвінавачвання, 12 сакавіка напярэдадні Дня Канстытуцыі на ўроку «Грамадазнаўства» прадэманстраваў вучням 11 класа відэаролік пад назвай «Конституция ушла в проституцию!» з лагатыпам, які судом прызнаны экстрэмісцкім. Тэма ўрока была «Сістэма міжнародных зносінаў». Па версіі следства, ролік «змяшчае загадзя лжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта».

Яна ўтрымлівае выказванне, якое негатыўна ацэньвае Аляксандра Лукашэнку, а таксама паклёпніцкую інфармацыю аб незахаванні прэзідэнтам, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, некалькіх артыкулаў Канстытуцыі: 7 (пра адсутнасць вяршэнства права); 13 (пра адсутнасць гарантыі з боку дзяржавы права працоўных прымаць удзел у кіраванні прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, з мэтай павышэння эфектыўнасці іх працы і паляпшэння сацыяльна-эканамічнага ўзроўню жыцця); 18 (пра невыкананне таго, што Республіка Беларусь мае на мэце зрабіць тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай), 24 (пра невыкананне права кожнага на жыццё), 25 (пра невыкананне таго, што ніхто не мусіць падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечаму або прыніжаючаму яго годнасць абыходжанню ці пакаранню), 26 (пра невыкананне таго, што ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ва ўстаноўленым законам парадку даказана і ўстаноўлена прысудам, што ўступіў у законную сілу) ды інш

Па гэтым артыкуле былому настаўніку можа пагражаць да пяці гадоў калоніі.

На судзе былы настаўнік патлумачыў, што сваё меркаванне пра тое, што Канстытуцыя ў краіне парушаецца, ён сфарміраваў з аналізу падзей, якія асвятляюцца ў СМІ.

Пракурор Клышэвіч прапанаваў Андрэю Пятроўскаму прадставіць доказы парушэнняў. Былы настаўнік прывёў прыклад з былым кандыдатам ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам, якога ў дзяржаўных СМІ называлі злачынцам да суда, чым парушаецца артыкул 26 Канстытуцыі (прэзумпцыя невінаватасці). Тады пракурор прапанаваў прадставіць інфармацыю, дзе і калі гэта адбылося, бо пра гэта не ведае.

Таксама Андрэй Пятроўскі прывёў прыклад з забаронай вяртання з-за мяжы былога кіраўніка каталіцкай царквы краіны Тадэвуша Кандрусевіча, чым парушаецца артыкул 30 Канстытуцыі (свабода перамяшчэння). Пра гэта пракурор чуў, але парушэння не бачыць.

Зараз на судзе апытваюцца сведкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць