«Марыя, як і Максім Знак, таксама паслядоўна абвергла абвінавачванні і працягвае на гэтым настойваць», — распавёў БелаПАН адвакат Уладзімір Пыльчанка і дадаў, што Марыя «бадзёрая і пачуваецца добра».

Закрыты суд пачаўся 4 жніўня. Справу разглядае Мінскі абласны суд у будынку суда Мінскага раёна.
Калеснікавай і Знаку пагражае да 12 гадоў калоніі. Маша і Макс ўжо амаль год у СІЗА, яны былі затрыманыя 8 і 9 верасня адпаведна.
Каментары