Грамадства

Карона наступае на Мінск: людзі гадзінамі чакаюць хуткую, дактары кажуць, што маштаб абяцае быць большым, чым летась

Чытачы «Нашай Нівы» з Мінска наракаюць — чаканне хуткай у горадзе расцягваецца на гадзіны. 

«Хуткая ехала амаль дзве гадзіны, сказалі, шмат выклікаў у чарзе, за сотню. Калі прыехалі — зрабілі ўкол і з'ехалі», — піша нам чытач. 

«Сёння дзве гадзіны чакалі брыгаду на пацверджаны кавід», — піша іншы.

«У таварыша захварэў сын, кавід. Хуткая не паехала, сказалі выклікаць, калі будзе зусім кепска, а ў панядзелак, можа быць, зойдзе ўчастковы доктар», — расказвае яшчэ адзін. 

Мы звязаліся з медыкам хуткай дапамогі. Яна пацвердзіла, што сітуацыя напружаная. 

«З верасня пайшоў вялікі рост захворвання, пры гэтым прышчэпленых хварэе мала і лёгка. У асноўным тыя, хто не вакцынаваўся. Падстанцыі загружаны візітамі.

Звычайна рэальнасць працы такая, што ты не выходзіш з пад'езда, каб адразу ж ехаць на іншы адрас, ты паспяваеш вярнуцца на падстанцыю і там чакаеш, часам да гадзіны чакаеш.

Цяпер жа, у эпідэмію, на падстанцыі мы зусім не бываем, толькі выклікі. Пры гэтым такога выкліку як «каранавірус» ужо не існуе. Едуць толькі на канкрэтныя скаргі суправаджальныя — высокая тэмпература, чалавек задыхаецца, нізкая сатурацыя і гэтак далей. 

Выклікаў вельмі шмат, таму камусьці даводзіцца чакаць, гэта натуральна. Выклікі ёсць тэрміновыя і экстранныя. Экстранныя — аварыі, пажары, інсульты, інфаркты, чалавек без прытомнасці, не можа дыхаць і гэтак далей. Яны першыя ў чарзе, колькі б не было тэрміновых, прыярытэт заўсёды экстранны.

Пры гэтым некаторыя людзі злоўжываюць і выклікаюць на тэмпературу 37, таму што яму проста лянотна ехаць у паліклініку», — сказала доктар. 

У некаторых паліклініках тым часам профільных медыкаў вымушана загружаюць работай з хворымі на карону, бо персаналу бракуе пры ўзрослай колькасці хворых. 

Пры гэтым, адзначаюць медыкі, хоць гэтая хваля выглядае большай за леташнюю, працаваць троху прасцей, таму што на прыёмы не ходзяць больш людзі-«кантакты». 

З бальніц таксама даходзяць трывожныя навіны аб узроўні загружанасці рэанімацый і колькасці хворых. Дактары акцэнтуюць увагу, што прышчэпленыя хварэюць вельмі рэдка і ў лёгкай форме, нагадваюць пра неабходнасць прышчапіцца. 

«Наша Ніва» сочыць за тэмай. 

Чытайце таксама:

«За два тыдні верасня прыняла столькі ж пацыентаў, колькі ў студзені. І гэта яшчэ не пік». Медыкі і пацыенты пра чацвёртую хвалю кавіду

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі6

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту2

Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку1

Айцішнік пераехаў у Варшаву і ўладкаваўся ў тамтэйшы Samsung4

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць