У відэааператара, які супрацоўнічае з DW, прайшоў ператрус па справе аб тэрарызме
У відэааператара Ягора Камароўскага, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle, 1 кастрычніка прайшоў ператрус па крымінальнай справе. Пра гэта DW паведаміў бацька журналіста. Паводле яго слоў, у пастанове пра ператрус пазначаны артыкулы крымінальнага кодэкса «Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці», а таксама — «Акт тэрарызму».

У працэсе ператрусу канфіскавалі ўсю тэхніку, а таксама пасведчанне пазаштатнага супрацоўніка Deutsche Welle. Разам з тым, як адзначыў бацька Камароўскага, афіцыйна ні падазрэнне, ні абвінавачанне па крымінальнай справе Ягору пакуль не прад'яўленыя.
Цяпер Ягор Камароўскі знаходзіцца на Акрэсціна. Ён быў затрыманы ўвечары 28 верасня ў Мінску. На наступны дзень яго асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту за «хуліганства».
-
Венядзіктаў: «У адным з абменаў, пра які гучна не казалі», Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў
-
Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык
-
Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР
Каментары