Грамадства

Студэнтам БДУІР са скандальнага відэа вынеслі вымову, нікога не адлічылі

Рэктар БДУІР Вадзім Богуш пракаментаваў у вялікім інтэрв'ю для СТБ сваё стаўленне да нядаўняга скандалу на Forest Kvest. Тады студэнты ў лесе здымалі адно з аднаго зубамі вопратку і выконвалі іншыя заданні з сэксуальным падтэкстам.

Сам скандал разгарэўся ў пачатку месяца. Студэнцкая рада паклікала хлопцаў і дзяўчат 2 кастрычніка выехаць на Forest Kvest — адпачыць на свежым паветры ад заняткаў. У афішы мерапрыемствы значыліся «новыя знаёмствы, песні пад гітару, вогнішча, падарункі і сюрпрызы». А ў выніку атрымаўся яшчэ які сюрпрыз — шмат правакацыйных відэа, якія разышліся па тэлеграм-каналах. 

Прэс-служба БДУІР у адказ на скандал распаўсюдзіла заяву, што кіраўніцтва ВНУ «ведае аб гэтым інцыдэнце, усё гэта ганіць імя ўніверсітэта і яго студэнтаў, па гэтым факце будуць праведзеныя разборы, і вінаватыя будуць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці». 

Цяпер жа тэлеканал СТБ атрымаў разгорнуты каментар ад рэктара ВНУ, які заўважыў тэлеграм-канал «Адлічана». Вадзім Богуш сказаў наступнае:

— Па-першае, трэба мазгі мець, калі дурэеш. Па-другое, ёсць рэчы, якія не павінны быць у прынцыпе апублічаныя. Тое, што патрапіла на YouTube, — гэта ўжо навечна. І моладзь павінна дакладна разумець, што свавольствы, якія яны, магчыма, расцэньваюць як свавольствы, могуць вельмі моцна сапсаваць жыццё ў будучыні (і гэта трэба вельмі выразна разумець). Таму адназначна ёсць пэўныя выхаваўчыя заўсёды элементы. Мазгі павінны працаваць і ўключацца. Калі яны не працуюць — гэта вельмі дрэнна: спецыяліста з такога чалавека зрабіць нельга.

Богуш адзначыў, што «сітуацыя вельмі шмат выклікала негатыўных эмоцый у выкладчыцкім, студэнцкім асяроддзі».

— І тыя, хто гэта зрабіў, проста не падумалі, што такое можа быць, а выйшла што ёсць. І зараз прыйдзецца вельмі доўга і ўпарта працаваць, каб (забыцца яно не забудзецца) па меншай меры патрэбныя вынікі былі зробленыя студэнтамі з гэтага.

dev.by удакладніў у прарэктара выхаваўчай рабоце Дзмітрыя Кузняцова, якая мера дысцыплінарнай адказнасці была ўжытая да тых самых студэнтаў. Ён сказаў, што студэнтам абвясцілі вымову, адлічаны ніхто не быў. Патлумачыць, якія наступствы можа мець гэтая вымова для студэнтаў у будучыні, суразмоўца адмовіўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць