Улада

Крыніцы: затрымалі сына кіраўніка Віцебскай вобласці Шарснёва. Па чутках, увагу сілавікоў прыцягнуў пяцізначны заробак

Уладзіміра Шарснёва затрымалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Шарснёў-малодшы працаваў менеджарам дзяржаўнага «Гандлёвага дома «Віцебск», які займаецца аптовым гандлем прадуктамі харчавання. У чым прычына затрымання, пакуль невядома. Але ходзяць чуткі, што ўвагу сілавікоў прыцягнуў занадта вялікі заробак сына чыноўніка.

У сацыяльных сетках Уладзімір Шарснёў не з'яўляецца з 7 кастрычніка. На рабоце кажуць, што ён «у адпачынку», але дату выхаду з яго назваць не могуць. Жонка Шарснёва-малодшага адмовілася гаварыць з журналістамі. 

Уладзімір Шарснёў. Фота з сацыяльных сетак, 2014 год

У чым жа прычына затрымання Уладзіміра Шарснёва? Афіцыйных заяў ад сілавікоў наконт гэтага няма. 

Але, як патлумачылі «Нашай Ніве» знаёмыя з сітуацыяй работнікі мясамалпрама Віцебска, Шарснёў-малодшы прыцягнуў увагу органаў тым, што на дзяржаўнай рабоце ў «Гандлёвым доме «Віцебск» атрымліваў вялізны заробак, які вымяраўся дзясяткамі тысяч рублёў у месяц. 

Па чутках, затрымалі яго нібыта мінскія, а не віцебскія сілавікі — імаверна, КДБ.

Уладзіміру Шарснёву 35 гадоў, ён жанаты. Губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў узначальвае вобласць з 2014 года, у 2017-м пахаваў жонку, Уладзімір — яго адзіны сын. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя2

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў2

Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»5

У Віцебску снегапад пашкодзіў дах футбольнага манежа

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С3

Рэйсы з мінскага аэрапорта вылятаюць з затрымкай

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць