9 студзеня сістэма апавяшчэння пра надзвычайныя сітуацыі «Маланка» паведаміла пра спрацоўванне пажарнай аўтаматыкі ў інтэрнаце на вуліцы Сінкевіча ў Смаргоні.

Скрыншот з відэа
Прыбыўшы на месца, ратавальнікі заўважылі клубы дыму з вокнаў блока на другім паверсе. З небяспечнай зоны з дапамогай масак для дыхання вывелі двух чалавек, у тым ліку 4‑гадовае дзіця. З верхніх паверхаў эвакуавалі 78 чалавек, у тым ліку 14 дзяцей.
На месцы працавалі 10 адзінак тэхнікі МНС. Ніхто ў выніку не пацярпеў, пажар быў ліквідаваны.
Каментары