Вайна22

Паказаныя аскепкі «Арэшніка», якім Расія сёння ноччу атакавала Украіну

Служба бяспекі Украіны ўстанавіла месцазнаходжанне аскепкаў расійскай балістычнай ракеты, якой Расія ўдарыла па Львоўшчыне ў ноч на 9 студзеня.

Паводле папярэдняй інфармацыі, знойдзеныя камплектуючыя належаць да ракетнага комплексу «Арэшнік».

Сярод ужо выяўленых дэталяў:

  •  блок стабілізацыі і навядзення (фактычна «мозг» ракеты);
  •  запчасткі з рухавічнай устаноўкі;
  • фрагменты механізму арыентацыі;
  • соплы з платформы блока развядзення і іншае.

Адпаведныя аскепкі маюць статус рэчавых доказаў і рыхтуюцца да перадачы на паглыбленыя экспертызы.

Следчыя СБУ кваліфікуюць прымяненне гэтай зброі па цывільнай інфраструктуры Украіны як ваеннае злачынства з боку РФ.

Паводле папярэдніх даных, вораг ажыццявіў пуск ракеты «Арэшнік» сярэдняй дальнасці класа «зямля — зямля» з расійскага палігона «Капусцін Яр».

Атакуючы цывільныя аб’екты Украіны паблізу мяжы з Еўрасаюзам, Крэмль спрабаваў знішчыць інфраструктуру жыццезабеспячэння рэгіёна ва ўмовах рэзкага пагаршэння надвор’я, паведамляе СБУ.

Каментары2

  • 3% у міня
    09.01.2026
    Украінцы, сійчас, з запчасце саберут арэшнік сібе.
  • SK
    10.01.2026
    3% у міня, гэта нівіраятна ідыёцкі сьцёб, ці ў што?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць