Улада66

Дзень трымцення і надзеі

А 18.00 у суботу скончыўся прыём дакументаў у ВНУ на бясплатнае навучанне.

А 18.00 у суботу скончыўся прыём дакументаў у ВНУ на бясплатнае навучанне.

Ад раніцы 25 ліпеня ў ВНУ панавала сумятня. Дзесяткі абітурыентаў хвалююцца і ламаюць галаву: як бы паступіць, пажадана на спецыяльнасць, пра якую марыў.

Абітурыенты дзесяць разоў пералічвалі свае балы і балы канкурэнтаў, каб адгадаць шанцы на паступленне. Некаторыя ў апошнія хвіліны спрабавалі перанесці дакументы на іншую спецыяльнасць ці факультэт.

Кожны спрабуе пралічыць свае шанцы: для гэтага трэба паглядзець колькасць чалавек, якіх запланавана залічыць на дадзеную спецыяльнасць, і адняць тых, у каго больш чым у цябе балаў. Вынік гэтых падлікаў і ёсць шанцам на паступленне.

Аднак прадказаць загадзя, ці паступіў абітурыент, можа толькі варажбітка. Паводле правілаў паступлення гэтага году да апошняга моманту працы прыёмнай камісіі дакументы на паступленне можна забраць і перанесці на іншую спецыяльнасць. І таму ў апошнія гадзіны працы прыёмных камісій запанаваў сапраўдны хаос. Хтосьці пабачыў, што не праходзіць па конкурсе, і тэрмінова перакідваў дакументы на менш папулярную спецыяльнасць. Хтосьці толькі што перанёс дакуманты і ўжо нервова пералічваў новыя шансы на атрыманне вышэйшай адукацыі.

Карэспандэнтка «НН» за паўтары гадзіны да закрыцця прыёмнай камісіі БДУ сярод натоўпу расхваляваных абітурыентаў і іх бацькоў вылавіў дзяўчыну Ганьку, якая пераносіла дакуманты з адной спецыяльнасці на іншую:

«НН»: На якую спецыяльнасць ты паступаеш?

Ганька: Я падавала дакументы на кітайскую філалогію, але па конкурсе туды не праходжу. Таму я забрала дакуманты і цяпер нясу іх на італьянскую. Там меншы конкурс.

«НН»: Табе не прынцыпова, якую мову ты будзеш вучыць?

Ганька: Самае важнае, каб паступіць на бюджэт. А якую мову , мне ўсё роўна, бо і тую і другую буду вучыць з нуля.

«НН»: Ты добра сабе ўяўляеш, кім ты будзеш пасля сканчэння ўніверсітэту і якой будзе твая прафесія?

Ганька: Не вельмі. Важна паступіць, пра астатняе потым падумаю.

Самыя апошнія вынікі даведацца можна толькі ў нядзелю раніцай. Вечар суботы абітурыенты правядуць у хваляваннях. А супрацоўнікі ўніверсітэтаў — у запаўненні дакументаў і апрацоўцы звестак. Каб кожны добры вучань быў залічаны і атрымаў вышэйшую адукацыю.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць