Улада33

19 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Дэкларацыя абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесены змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел‑чырвона‑белы сцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 года аб утварэнні СССР.

Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года. Па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы, герб і сцяг Беларусі — зменены.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята Беларусі — Дзень незалежнасці — адзначалася 27 ліпеня і было прымеркавана да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў.

На думку Станіслава Шушкевіча, які ў момант прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце займаў пасаду першага намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, калі б увесь гэты час у Беларусі дзейнічала Канстытуцыя 1994 года, «беларусы жылі б зусім інакш». «На жаль, яе змянілі ў бок вяртання савецкіх парадкаў. Сёння ў Беларусі чалавек не адчувае сябе паўнавартасна ў грамадстве. Нам цяжка выйсці на вуліцу з пратэстам, мы абмежаваны ў атрыманні праўдзівай інфармацыі. Фактычна, змяняючы Канстытуцыю, мы страцілі свабоду», — лічыць палітык.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР стала «першым крокам у станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы і адраджэнні тысячагадовай беларускай дзяржаўнасці», адзначае дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12‑га склікання Алег Трусаў. «За 19 гадоў ад БССР, аб існаванні якой ніхто не ведаў на Захадзе, рэспубліка прайшла шлях да незалежнай дзяржавы, якую ведаюць ва ўсім свеце, у тым ліку дзякуючы яе кіраўніку. І сам факт, што Беларусь прызнана ва ўсім свеце, сведчыць аб тым, што ў беларускага народа ёсць перспектыва жыць свабодна, годна і шчасліва», — перакананы Трусаў.

БелаПАН

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана8

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну3

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер3

Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас2

Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне2

Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць