ЕС не будзе весці перамовы з Мінскам пра лёс мігрантаў, бо крызіс быў створаны Лукашэнкам і ён сам павінен яго вырашыць, заявіў РБК прэс-сакратар Еўракамісіі Петэр Стана. Магчымыя толькі тэхнічныя перамовы.
ЕС не мае намеру весці перамовы з Лукашэнкам у пытанні далейшага лёсу мігрантаў, якія знаходзяцца на мяжы з Польшчай, заявіў РБК прэс-сакратар Еўракамісіі Петэр Стана.
«Няма ніякіх перамоў з рэжымам Лукашэнкі. Ён стварыў гэты крызіс, ён прывёз гэтых людзей у Беларусь, схлусіўшы ім, што яны змогуць з лёгкасцю трапіць у ЕС, і яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Ён адказны не толькі за тое, каб паклапаціцца пра гэтых людзей і вырашыць крызіс, але і за тое, каб даць доступ міжнародным арганізацыям для дапамогі тым, хто мае патрэбу, і дазволіць рэпатрыяцыю людзей, якіх ён прывёз у краіну», — сказаў Стана.
«Таму аб перамовах з рэжымам Лукашэнкі гаворкі не ідзе. Што мы будзем рабіць, дык гэта праводзіць тэхнічныя перамовы з агенцтвамі ААН і беларускімі калегамі на працоўным узроўні, каб палегчыць рэпатрыяцыю людзей, якія цяпер утрымліваюцца беларускімі сіламі бяспекі на тэрыторыі Беларусі. Гэтая праца ў працэсе», — дадаў ён.
-
«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну
-
Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі
-
Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія
Каментары