Грамадства

Мінадукацыі хоча сумясціць школьныя экзамены з ЦТ. Вядомы педагог Яўген Лівянт: «Ідэя сырая»

У 2023 годзе ў Беларусі плануюць увесці Нацыянальны дзяржаўны іспыт, які аб’яднае ЦТ і выпускныя экзамены за адзінаццаты клас. Ці здольнае гэтае новаўвядзенне сапраўды паменшыць нагрузку на школьнікаў, як гэта і планавалася, мы спыталі ў вядомага беларускага педагога Яўгена Лівянта.

Пакуль што падрабязнасцяў пра нацыянальны дзяржаўны іспыт мала. Але нядаўна з’явілася інфармацыя пра тое, як яго збіраюцца ацэньваць. Гэта прапісана ў праекце новых правілаў прыёму ў ВНУ і ССНУ. Па словах міністра адукацыі Ігара Карпенкі, гэты дакумент у ведамстве спадзяюцца падпісаць да канца года.

Калі гэта адбудзецца, то з 1 студзеня 2023 года ў Беларусі з’явіцца Нацыянальны дзяржіспыт (НДІ), які аб’яднае ў сабе экзамены за 11-ы клас і ЦТ, але закране ўсяго тры прадметы — рускую ці беларускую мову (па выбары) і матэматыку. У мінадукацыі яшчэ думаюць наконт вуснага іспыту па гісторыі Беларусі, але пакуль гэтае пытанне толькі абмяркоўваецца.

Па астатніх прадметах выпускнікі школ па-ранейшаму будуць здаваць ЦТ. Сертыфікат па выніках НДІ будзе сапраўдны два гады. Максімум, які можна будзе набраць на нацыянальным дзяржіспыце, − 100 балаў.

Нагадаем, што пра новаўвядзенне актыўна загаварылі пасля таго, як летам 2020-га выказаўся Аляксандр Лукашэнка і даручыў распрацаваць новыя правілы паступлення ў ВНУ.

«Вы ведаеце маю пазіцыю. У нас кожны, хай нават з самай глыбінкі, можа стаць студэнтам, калі мае веды і жаданне вучыцца. Гэтаму прынцыпу павінна адпавядаць сістэма ўступных іспытаў», — сказаў тады Лукашэнка, падкрэсліўшы, што «міністру адукацыі дадзенае даручэнне адпрацаваць гэтае пытанне».

Акрамя таго, у Беларусі даўно ішла гаворка пра тое, што на выпускнікоў выпадае занадта вялікая нагрузка. Маўляў, школьнікам даводзіцца рабіць падвойную працу. Спачатку здаць чатыры выпускныя іспыты ў школе: пісьмова матэматыку і мову на выбар (беларускую або рускую) і два вусныя — замежную мову і гісторыю Беларусі. А пасля школьных іспытаў перажыць яшчэ і ЦТ.

За кошт увядзення НДІ Міністэрства адукацыі, відаць, і вырашыла знізіць нагрузку на школьнікаў.

«Але па факце гэта зрабіць наўрад ці атрымаецца, — кажа Яўген Лівянт. — А калі атрымаецца, то толькі часткова, і толькі для пэўнай катэгорыі абітурыентаў. У прыватнасці, для тых, хто пасля школы для паступлення ў ВНУ збіраўся здаваць матэматыку. Атрымліваецца, ім прыйдзецца даздаць толькі адно ЦТ па фiзiцы альбо замежнай мове.

Тым жа, хто для паступлення ў ВНУ збіраўся, да прыкладу, здаваць хімію і біялогію, прыйдзецца складаней. Цяпер яны будуць па-поўнай рыхтавацца не толькі да мовы, хіміі, біялогіі, але і да ЦТ па матэматыцы. Бо раней яны маглі абысціся лёгкім у параўнаннi з ЦТ іспытам у школе. А цяпер да матэматыкі давядзецца рыхтавацца як да ЦТ. Яшчэ больш шкада гуманітарыяў. Многiя з iх не змогуць здаць экзамен па матэматыцы нават на мiнiмальную станоўчую адзнаку».

Ці магчыма параўноўваць НДІ з расійскім АДІ, які зрабіў лягчэйшым жыццё школьнікаў? Яны адзін раз здаюць іспыты пасля школы — і вольныя. Лівянт кажа, што не.

«Агульнага ў расійскага АДІ і беларускага НДІ толькі тое, што ў нас хочуць сумясціць выпускныя і ўступныя іспыты. І тое не ўсе. Пра нюансы гэтага пункта я ўжо казаў вышэй. А цяпер пра розніцу, якая паміж АДІ і НДІ дужа вялікая.

У Беларусі захоўваюцца выпускныя іспыты, а потым выпускнікам усё роўна прыйдзецца здаваць уступныя ЦТ, а ў Расіі няма выпускных іспытаў. Там усе выпускныя экзамены сумешчаныя з уступнымі. У Расіі адмовіліся ад сярэдняга бала атэстата пры падачы дакументаў у ВНУ, а ў нас пакінулі.

Яшчэ невядома, што з ім будуць рабіць пасля сумяшчэння экзаменаў па трох прадметах. Плюс да ўсяго, расійскі іспыт па матэматыцы і мове вельмі моцна адрозніваецца ад беларускага. Праграма ў Расіі больш разнастайная, глыбокая і прадуманая. Так, напрыклад, у расійскім АДІ па матэматыцы два ўзроўні: базавы і профільны. Выпускнікі самастойна выбіраюць, на якім узроўні здаваць іспыт.

У нашым цэнтралізаваным тэставанні толькі адзін ўзровень для ўсіх абітурыентаў. У нас у ЦТ па матэматыцы — 32 заданні. У 18 з іх прапануюцца варыянты адказаў, а ў астатніх 14 іх трэба ўпісаць самім. У расійскім АДІ няма ніводнага задання з варыянтамi адказаў. Там ёсць частка заданняў, у якія трэба ўпісаць свой адказ, у астатніх неабходна прадэманстраваць яшчэ і падрабязнае рашэнне.

Цяпер мова. Зімой усе выпускнікі ў Расіі пішуць сачыненне па рускай мове. У выпадку, калі сачыненне не напісанае ці напісанае на двойку, выпускнік да АДІ наогул не дапускаецца. І наадварот, у выпадку высокай адзнакі атрымлівае дадатковыя балы да АДІ. Беларускія ж выпускнікі даўно не пішуць сачыненняў.

Таму лічу, што параўноўваць беларускую ідэю НДІ з расійскім АДІ занадта павярхоўна і прымітыўна. Гэта зусім розныя гісторыі. Беларускае міністэрства адукацыі, мяркуючы па ўсiм, кiруецца прынцыпам «да чорта падрабязнасцi», гэта значыць, прымае рашэнне, якое тычыцца ўсiх выпускнiкоў, не пралiчыўшы наступствы i не прыняўшы да ўвагi ўсе нюансы. Спачатку ўвязваюцца ў бітву, і толькі потым будуць аналізаваць усе «за» і «супраць».

Каментары

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →