Свет

Здаецца, яшчэ адна краіна ў Лацінскай Амерыцы атрымае прэзідэнта-папуліста. Але пакуль што невядома, якога дакладна

Апошнія дзесяцігоддзі паўдёваамерыканская дзяржава Чылі лічылася самай эканамічна развітай і паспяховай лацінаамерыканскай краінай. Пакуль амаль уся Лацінская Амерыка пакутавала на хранічную палітычную нестабільнасць і папулізм, Чылі здолела пабудаваць устойлівую дэмакратыю з адказнымі палітычнымі элітамі і цывілізаванай змяняльнасцю ўлады. Доўгі час менавіта Чылі ставілі ў прыклад іншым лацінаамерыканскім краінам, яна паспяхова развівалася, а правыя і левыя палітыкі паслядоўна змянялі адзін аднаго ва ўладзе. Але нешта зламалася. На сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах умераныя кандыдаты пацярпелі паражэнне, а ў другі тур выйшлі два радыкалы. Адна з самых стабільных і квітнеючых дэмакратый Лацінскай Амерыкі цяпер настолькі палярызаваная, што гэта можа мець небяспечныя наступствы для ўсяго рэгіёна.

У другі тур, які адбудзецца 19 снежня, выйшлі ўльтралевы студэнцкі актывіст Габрыель Борыч і ультраправы кансерватар і бацька дзевяці дзяцей Хасэ Антоніа Каст.

Борыч і Каст, фота Ex-ante.

Першы тур выбараў у Чылі прайшоў 21 лістапада. Ультраправы Хасэ Антоніа Каст заняў першае месца, набраўшы каля 27,9% галасоў. На другім месцы быў 35-гадовы Габрыэль Борыч, малады ультралевы палітык і былы студэнцкі лідар, які атрымаў прыкладна 25,8% галасоў.

Кандыдаты ад правацэнтрысцкіх і левацэнтрысцкіх партый, якія па чарзе кіравалі краінай 30 гадоў з моманту адыходу ад улады Піначэта, занялі нявыйгрышныя чацвёртае і пятае месцы адпаведна. За традыцыйныя партыі прагаласавала толькі чвэрць чылійцаў.

У чым жа прычыны?

Яшчэ ў 2019 годзе краіна сутыкнулася з масавымі пратэстамі, выкліканымі эканамічнай няроўнасцю і разрывам ва ўзроўні даходаў багатых і бедных чылійцаў.

Дзякуючы неаліберальнай эканамічнай мадэлі, Чылі дзесяцігоддзямі перажывала эканамічны рост, але так і не змагла пераадолець няроўнасць.

Акты вандалізму, уключаючы падпалы станцый метро і ўрадавых будынкаў, выклікалі жорсткую рэакцыю сілавікоў, якія стралялі гумавымі кулямі ў дэманстрантаў. У адказ на пратэсты левых і беспарадкі ў краіне пачалося стварэнне новай канстытуцыі. На гэта пагадзіўся правы прэзідэнт Себасцьян Піньера.

Гэта прывяло да глыбокага палітычнага крызісу, палярызацыі палітычнага жыцця і жорсткага супрацьстаяння левых і правых сіл. Гэта можа разладзіць сітуацыю ў Чылі і пагоршыць сітуацыю ва ўсім рэгіёне.

Хто такі Хасэ Антоніа Каст?

55-гадовы ўльтракансерватыўны бацька дзевяці дзяцей, выступае супраць іміграцыі, аднаполых шлюбаў і паліткарэктнасці, за традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і жорсткую барацьбу са злачыннасцю, і нават публічна выказаў сваё захапленне дыктатурай Піначэта.

На думку Каста, пратэсты 2019 года былі праблемай правапарадку. Каст выступае супраць новай канстытуцыі і абвінавачвае традыцыйных правых у тым, што яны так лёгка пагадзіліся з патрабаваннямі левых сіл. Каст кажа, што ў другім туры ў чылійцаў ёсць выбар паміж «свабодай і камунізмам». Ён прапануе знізіць падаткі, паменшыць ролю дзяржавы, вырыць памежную траншэю, каб не ўпускаць мігрантаў з Венесуэлы і іншых краін. Таксама ў праграме палітыка прапануецца цалкам забараніць аборты (хаця яны ўжо амаль цалкам забароненыя ў Чылі, за рэдкім выключэннем).

Што вядома пра Габрыеля Борыча?

Борыч з'яўляецца лідарам ультралевага крыла. 35-гадовы палітык, які не любіць гальштукаў, можа стаць самым маладым прэзідэнтам Чылі. Ён выступае за прыняцце новай канстытуцыі і кажа, што прыйшла пара пахаваць неаліберальную мадэль кіравання краінай і пачаць змагацца з няроўнасцю.

Борыч прапануе павялічыць падаткі для багатых, скараціць працоўны дзень, павялічыць мінімальны заробак, дараваць студэнцкія даўгі за аплату навучання, павысіць ролю дзяржавы ў эканоміцы, перагледзець пенсійную і сацыяльную сістэмы Чылі і звярнуць увагу на пытанні экалогіі. Таксама Борыч выступае за легалізацыю абортаў і аднаполых шлюбаў. У альянс Борыча ўваходзіць Камуністычная партыя Чылі.

Амаль усю кампанію лідзіраваў Борыч. Аднак Каст стаў імкліва скарачаць сваё адставанне на фоне стомленасці чылійцаў ад палітычнага насілля і пратэстаў левых.

Найбольшая інтрыга другога тура — за каго будуць галасаваць умераныя кансерватары. Ім прыйдзецца выбіраць паміж ультраправым папулістам з сумнеўнай прыхільнасцю да дэмакратыі, або падтрымліваць ультралевага Борыча, які, магчыма, і не пагражае дэмакратыі, але яго радыкальныя і спрэчныя прапановы палохаюць многіх выбаршчыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць