Дзяўчыну з культавага фота, зробленага падчас паслявыбарчых пратэстаў, будуць судзіць па крымінальным артыкуле
Злату Януковіч, дзяўчыну са знакамітага пратэснага фота (другая справа), будуць судзіць па крымінальным артыкуле, паведамляе DW.

Фота Вольгі Шукайла.
Гэтае фота было зробленае 10 жніўня 2020 года, хутка разляцелася па інтэрнэце і стала адным з сімвалаў жаночага пратэсту.
Злату, студэнтку трэцяга курса хімфака, затрымалі праз год, 13 кастрычніка 2021-га. Яе абвінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суд над дзяўчынай пачнецца заўтра.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары