Грамадства

Апублікавалі спрэчны рэйтынг беларускіх гарадоў. Праверце, дзе жывяце вы

Дзе ў Беларусі жыць найлепш? «Цэнтр новых ідэй» склаў свой топ гарадоў. Але ён выклікае неадназначную рэакцыю.

У рэйтынг увайшлі гарады з насельніцтвам ад 19 тысяч чалавек, бо роля малых гарадкоў і вёсак у Беларусі невялікая. Аналізавалі пяць асноўных паказчыкаў:

  • дэмаграфічная ўстойлівасць,
  • стан эканомікі (намінальны заробак, узровень афіцыйнага беспрацоўя, інвестыцыі ў асноўны капітал, доля ўласных даходаў у мясцовых бюджэтах),
  • якасць жыцця (узровень злачыннасці, колькасць лекараў і студэнтаў),
  • грамадска-палітычныя практыкі (памер рэпрэсій, адкрытасць дзяржаўных органаў),
  • турыстычная прывабнасць (даступнае жыллё на booking.com, колькасць кавярняў, рэйтынг славутасцяў).

Лідарам рэйтынгу чакана стаў Мінск. Далей ідуць Гродна і Брэст. У дзясятку ўвайшлі таксама Салігорск, Жодзіна, Гомель, Дзяржынск, Віцебск, Ліда і Наваполацк.

У найлепшым становішчы аказаліся гарады, бліжэйшыя да сталіцы, Заходняя Беларусь і турыстычныя цэнтры.

Сярод аўтсайдараў — Паставы, Пружаны, Рагачоў, Асіповічы і Крычаў.

Прамысловымі цэнтрамі, якія паміраюць, сталі Баранавічы, Бабруйск і Барысаў. А частку райцэнтраў недалёка ад расійскай мяжы (напрыклад, Горкі, Рэчыцу, Калінкавічы, Оршу) складальнікі рэйтынгу ахарактарызавалі як «усходнюю прорву».

«Наіўна верыць, што нашы гарады не канкуруюць паміж сабой, напрыклад, за памер дзяржаўных інвестыцый. Болей за тое, «пад вадой» адбываюцца змены, якія дзяржава не кантралюе. Даныя паказваюць: нягледзячы на тое, што ўлады стрымліваюць свабоду гарадоў і канкурэнцыю паміж імі, гарады развіваюцца па-рознаму. Асабліва заўважна гэта ў рэгіёнах.

Колькасць насельніцтва Гомеля ці Магілёва не ставіць гэтыя гарады на другое і трэцяе месцы. Многія буйныя гарады, як Бабруйск ці Баранавічы, выразна адстаюць у развіцці.

А абласныя гарады не роўныя паміж сабой — Гродна і Брэст відавочна больш дынамічныя і ўстойлівыя за Гомель, Магілёў і Віцебск», — адзначаюць даследчыкі.

Чытайце таксама:

«Прачытала верш на ферме — і атрымала 200 тысяч лайкаў». Беларуска з вёскі стала сапраўднай зоркай тыктока

«Людзі пачалі перавозіць сем'і. Гэты сігнал значыць, што яны тут надоўга». Колькі беларусаў з'ехала пасля выбараў у Літву?

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C6

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць