Грамадства

Стаў вядомы лайфхак па ўладкаванні на работу, калі вы «палітычны»

Чытач «Нашай Нівы» расказаў нам займальную гісторыю ўладкавання сваёй блізкай сваячкі-пенсіянеркі на пасаду прыбіральшчыцы ў камунальную арганізацыю Мінска. Па словах чытача, каб працаваць ажно цэлай прыбіральшчыцай, на этапе сумоўя патрабавалася прадаставіць адрас сваіх сацыяльных сетак і нумара мабільнага тэлефона для аналізу. 

Фота: 1prof.by

Як тлумачаць «Нашай Ніве» кадравікі, гэта робіцца для таго, каб праверыць патэнцыйнага работніка праз адно з адгалінаванняў сумнавядомай базы «Беспорядки».

У гэтай базе ёсць гэтак званыя «лічбавыя ідэнтыфікатары» па нумары і адрасе сацыяльных сетак. 

Чалавек мог трапіць туды па розных прычынах: праз удзел у ініцыятывах, праз апаратную ідэнтыфікацыю на акцыях пратэсту і гэтак далей. Калі дадзеныя кандыдата на работу ў дзярж. структуры знаходзяцца ў базе, то яго не бяруць. Нават прыбіральшчыкам. 

Але ёсць лайфхак. 

«Рэкамендацыя: стварыць новы акаўнт у сацыяльных сетках, які можна будзе паказваць, і адкрыць новы нумар тэлефона. Калі правяраюць толькі па гэтых ідэнтыфікатарах, то фармальна чалавека ў базе не будзе, нават калі ён ёсць, і такі клірынг ён пройдзе», — кажа нам кадравы работнік. 

Чытайце таксама: У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Насельніцтва Японіі за пяць гадоў скарацілася на тры мільёны2

Парэчкі, вінаград і нават персікі. Мінскі пенсіянер высадзіў міні-сад каля свайго пад’езда1

Лігу чэмпіёнаў другі год запар выйграў ПСЖ4

Украінца, які хацеў патаемна перабрацца ў Румынію, на мяжы затрымала сапраўдная мядзведзіца5

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

Заўтра на кніжным кірмашы ў Варшаве будуць сустрэчы з Фядутам і Бабарыкам

У кітайскай пустыні разгледзелі з космасу дзясяткі новых ядзерных аб'ектаў4

Ці праўда, што за кветнікі каля пад'езда цяпер будуць штрафаваць?5

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць