Грамадства

У Будслаўскім касцёле правялі першую пасля пажару імшу

Вернікі зноў могуць наведаць Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. 31 снежня 2021 года ў Будславе прайшла Святая Імша ўнутры касцёла — яна не праводзілася тут з таго часу, як будынак пацярпеў ад пажару.

Касцёл можна наведаць ва ўсе дні, акрамя панядзелка, з 10.00 да 17.00 гадзінаў. Святая імша па буднях будзе ладзіцца а 18-й гадзіне, па суботах і нядзелах — а 12-ай гадзіне.

11 мая ў Будслаўскім касцёле здарыўся моцны пажар, у выніку якога ў храме абваліўся дах, а вада, што прымянялася пры тушэнні, пашкодзіла сцены, падлогу і мэблю. Кіраўніцтва Каталіцкай царквы ў Беларусі неадкладна звярнулася па фінансавую дапамогу да людзей.

Людзі адгукнуліся і сабралі больш за 1,1 мільёна рублёў. Апошнія 3 тысячы — на Калядным кірмашы, які прайшоў у мінскім касцёле Святога Роха некалькі дзён таму. 

Таксама шматлікія валанцёры дапамагалі ў разборы пасляпажарных завалаў і падчас будаўнічых работ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць