Грамадства

Не Imaguru, а «Інавацыя»: месца стартап-хаба ў Мінску заняла прыватная школа

На месцы стартап-хаба Imaguru на Фабрыцыуса, 4 у Мінску размясцілася прыватная школа. Памяшканні, якія належаць дзяржхолдынгу «Гарызонт», цяпер арандуе «Гімназія «Інавацыя», піша «Еўрарадыё».

Дырэктар і сузаснавальніца «Інавацыі» — Алена Мішчанка, кіраўніца Асацыяцыі прыватных устаноў адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Маці Алены — Людміла Мішчанка — доўгі час была дырэктарам Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, а ў 2001 годзе была даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

Алена неаднаразова была заўважаная ў кампаніі Лукашэнкі і чыноўнікаў «найвышэйшага кола» на розных нарадах.

Алена Мішчанка (бландзінка ў чорным пінжаку) за адным сталом з Лукашэнкам на нарадзе «па пытаннях унясення навацый у Кодэкс аб адукацыі», кастрычнік 2021 года
Алена Мішчанка (у чырвоным пінжаку) у кампаніі прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі і іншых чыноўнікаў

Акрамя таго, дырэктар «Інавацыі» раздае інтэрв'ю дзяржаўнай прэсе, а дзяржТБ робіць рэпартажы пра яе школу. А аднойчы Алена з сабакам трапіла на інтэрв'ю да дрэсіроўшчыка Эдгарда Запашнага.

Злева направа: Алена Мішчанка ў рэпартажы «Беларусь 4», на АНТ і з Эдгардам Запашным

Школа Алены Мішчанка існуе пяць з невялікім гадоў. Яна прадстаўленая як «гімназія з двухмоўнай сістэмай навучання, на англійскай і рускай мовах». Аддзяленні прыватнай школы ёсць у Мінску і Магілёве. У 2021 годзе 12 месяцаў навучання ў «Інавацыі» абышліся б прыкладна ў 5750—6325 долараў.

Па словах сузаснавальніцы Imaguru Таццяны Марыніч, у красавіку 2021 года холдынг «Гарызонт» без тлумачэння прычын скасаваў дамову арэнды з хабам у аднабаковым парадку, а пазней кампанія была вымушаная рэлакавацца. Сама Таццяна звязвае гэтыя падзеі з палітычным ціскам і парадкам дня беларускіх уладаў, накіраваным супраць «непажаданых».

За час існавання Imaguru дапамог больш чым тромстам стартапам, сярод якіх ацэненая ў мільярд долараў IT-кампанія Pandadoc і праграма MSQRD, набытая пазней кампаніяй Facebook.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?16

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць