Эканоміка

Нацбанк агучыў даклад з прагнозамі на 2022 год. Чаго баяцца беларусам?

Даклад з прагнозамі на 2022 год зачытаў на пашыраным пасяджэнні Нацбанка першы намеснік старшыні праўлення Сяргей Калечыц. На 2022 год Нацбанк і ўрад хочуць утрымаць інфляцыю на ўзроўні 6%. Спосабы збіраюцца прымяняць тыя ж. Што тычыцца стаўкі рэфінансавання, ад якой залежаць крэдыты, то яе збіраюцца ўтрымаць на ўзроўні 9-10%. Як гэтыя заявы ацэньвае эканаміст?

Каментуе старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб:

«Даклад быў арыентаваны ў першую чаргу на прафесіяналаў, на банкаўскую і экспертную супольнасць. У ім агучылі, як Нацбанк бачыць працэсы ў эканоміцы, прынамсі ў той яе частцы, за якую Нацбанк адказвае. Таксама прагучаў аналіз таго, што было ў 2021 годзе і чаканні на 2022 год. 

Агульны сэнс аналізу і прагнозаў дастаткова цвярозы, без шапказакідальніцтва, чым часам могуць грашыць іншыя эканамічныя ведамствы. 

Мне падалося, што тут цікавыя вынікі апытанняў банкаў наконт рызыкаў, якія яны для сябе бачаць.

Здавалася б, каму якая справа да рызыкаў банкіраў, каму тое цікава? Але ж тое, што банкіры бачаць пэўныя рызыкі, значыць, што рызыкі патэнцыйна могуць прывесці да рызыкаў для ўкладчыкаў банкаў.

Група рызыкаў, якія выдзяляюцца, гэта змены дзелавой актыўнасці ў эканоміцы. Гаворка ідзе пра яе зніжэнне.

Таксама банкіры бачаць рызыку пагаршэння фінансавага становішча даўжнікоў, то-бок, патэнцыйна людзі могуць пачаць горш абслугоўваць свае даўгі перад банкамі, адпаведна, банкі могуць пачаць горш выконваць свае абавязацельствы перад укладчыкамі. 

Таксама высокая рызыка знешнеэканамічных фактараў. Бо знешнеэканмічны цуд, які адбыўся ў 2021 годзе, хутчэй за ўсё не паўтарыцца ў 2022. Банкіры гэтага таксама не чакаюць. Ну і на знешнеэканамічную дзейнасць пачнуць дзейничаць санкцыйныя фактары. 

Што тычыцца стаўкі рэфінансавання, то да, калі яна расце, то прапарцыйна растуць і стаўкі па крэдытах і дэпазітах. Але ніхто пакуль не абяцае, што яна адназначна вырасце.

З аднаго боку, стаўкі будуць намагацца трымаць вышэй за інфляцыю, разлічваючы, што пад канец года інфляцыя можа нават знізіцца да 6% (хоць персанальна я не вельмі падзяляю такі прагноз).

Але калі інфляцыя пойдзе ўніз, то і Нацбанк стаўку рэфінансавання будзе паніжаць. Таму адзначу, што заявы, што стаўку рэфінансавання дакладна будуць павышаць, не прагучала. 

Увогуле, баяцца даклада не варта: ён проста адлюстроўвае сітуацыю і бачанне Нацбанкам тэндэнцый. Баяцца трэба не таго, што агучыў Калечыц, а таго, што можа адбыцца ў эканоміцы сёлета.

А можа адбыцца вось што: скончыцца знешнеэкамічны цуд, дзякуючы якому летась расла эканоміка і ўмацоўваўся беларускі рубель. Ну і сёлета будуць актыўней працаваць санкцыі.

Яшчэ адзін трывожны фактар — абвастрэнне сітуацыі на мяжы з Украінай. Калі нядаўна лічылася, што гэта праблема толькі Украіны і Расіі, то пасля таго, як у нас з’явіліся расійскія войскі, пасля адкрытай заявы, што ў выпадку канфліктаў Мінск будзе падтрымліваць Маскву і ўдзельнічаць, з’явілася новая рызыка.

Рызыка не толькі палітычная, але і эканамічная. Вось гэтых момантаў варта баяцца беларусам».

Чытайце таксама: У Расіі прагназуюць, што вайна з Украінай абрыне іх рубель на 20%. А што будзе з беларускім?

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа74

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць