Грамадства

«Занялі піянерлагеры». Расійскія вайскоўцы размясціліся ў многіх раёнах Гомельскай вобласці

З розных куткоў Гомельскай вобласці пішуць пра прысутнасць расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі. Па паведамленні раённых выданняў, расійскіх вайскоўцаў сустракалі з хлебам-соллю ў Ельску і Калінкавічах. Гэтыя гарады не заяўляліся як афіцыйныя месцы правядзення вучэнняў, піша Радыё Свабода.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: depositphoto.com

Жыхары Гомеля сведчаць, што на станцыі ў Навабеліцкім раёне штодзень ідзе разгрузка вайсковай тэхнікі, якая прыбывае з Расіі.

«Вайскоўцы «акупавалі» Зябраўку — былы ваенны гарадок у Гомельскім раёне. Начамі яны там паляць вогнішчы. Жыхары Гомеля на выходных часта ладзілі гонкі на аўтамабілях на былым вайсковым аэрадроме ў Зябраўцы. У нядзелю прыехалі туды на аўто — а людзей не пусцілі. Аэрадром ачэплены вайскоўцамі, гарадок застаўлены вайсковай тэхнікай. Нічога не тлумачылі»,

— паведамілі сведкі.

Жыхароў Гомеля здзівіла ажыўленне ў былых піянерскіх лагерах, якія цяпер закінутыя.

«Там вечарамі і начамі ўсё свеціцца цяпер — там атабарыліся вайскоўцы, паляць вогнішчы»,

— заўважылі крыніцы.

Таксама Свабодзе паведамілі пра ўзмацненне пільнасці з боку беларускіх памежнікаў на мяжы з Расіяй.

«Раней памежнікі правяралі толькі тых, хто прыязджаў на цягніку ў Краўцоўку Добрушскага раёна. Цяпер памежнікаў значна больш, і яны правяраюць усіх агулам, нават тых, хто мае ў Краўцоўцы ці побач лецішча, прыязджае туды на сваім аўто на гомельскіх нумарах. Нават багажнікі правяраюць. Можа, яны не хочуць, каб у тым рэгіёне былі «непажаданыя» людзі, якія «нешта ўбачаць» — напрыклад, вялікую прысутнасьць вайскоўцаў?»

— падзяліліся інфармацыяй жыхары Гомельскай вобласьці.

Як паведамляе расійскае Міністэрства абароны, вайсковая тэхніка на вучэнні ў Беларусь была накіраваная ў тым ліку з Далёкага Усходу. «Міністэрства абароны Расіі перакіне два дывізіёны сістэмаў супрацьпаветранай абароны С-400 «Трыумф» з Далёкага Усходу ў Беларусь. Яны выправіліся з Хабараўскага краю па чыгунцы», — паведаміла 21 студзеня расійскае ведамства.

Чытайце таксама:

Conflict Intelligence Team: Шмат расійскай тэхнікі каля Рэчыцы. Тут няма палігонаў, але блізка да мяжы з Украінай

Калоны тэхнікі ў Слуцку і Калодзішчах: рыхтуюцца наступаць на Украіну? Аналізуем фота і відэа з вайскоўцамі

Лебядок: Беларусь усё больш штурхаюць у рэгіянальную варонку эскалацыі са стандартным выхадам — праз вайну

Каментары

Цяпер чытаюць

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося1

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Танней не даць Расіі вырабляць ракеты, чым ратаваць энергасістэму Украіны10

Лосік: Кадэбісты выбіваюць паказанні, імітуючы ўтапленне8

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў13

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося1

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць