Сотні людзей завіслі на канатнай дарозе ва Узбекістане з-за адключэння электрычнасці
З-за адключэння электрычнасці сотні людзей захраслі на канатнай дарозе на гарналыжным курорце Амірсой ва Узбекістане.
Турысты ў сваіх крэслах чакалі, пакуль ратавальнікі іх здымуць. У выніку ўсе яны былі вызваленыя з паветранага «палону».
Электрычнасць сёння знікла ў шэрагу раёнаў Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана, злучаных у адну сістэму. Прычынай адключэння стала перагрузка транзітнай лініі ў Казахстане.
Каментары