Свет

Сенатар і кіраўнік фракцыі «Адзінай Расіі» заклікалі паставіць зброю ў «ДНР» і «ЛНР»

Расія павінна аказаць падтрымку самаабвешчаным Данецкай і Луганскай рэспублікам у выглядзе паставак асобных відаў узбраення для павышэння іх абараназдольнасці перад абліччам магчымай агрэсіі.

Фота ТАСС

Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі Андрэй Турчак, піша РБК.

«Лічу, што ў гэтых умовах Расія павінна аказаць Луганскай і Данецкай народным рэспублікам неабходную дапамогу ў выглядзе паставак асобных відаў узбраення для павышэння іх абараназдольнасці і стрымлівання ваеннай агрэсіі, якую відавочна рыхтуе Кіеў», — сказаў ён.

Турчак адзначыў, што ў «Адзінай Расіі» з трывогай ставяцца да «накачвання» Украіны смяротнай зброяй, якую пастаўляюць практычна ўсе вядучыя краіны НАТА ў вельмі вялікіх маштабах.

«Колькасць абстрэлаў Луганскай і Данецкай абласцей у разы павялічылася. Гінуць мірныя людзі. А ў гэты час заходнія куратары падштурхоўваюць украінскую хунту да прамога ўварвання на Данбас, узбройваюць нацбаты, для якіх героі — Бандэра і Гітлер, а свастыка — іх шанаваны знак», — дадаў Турчак.

Таксама кіраўнік фракцыі «Адзіная Расія» Уладзімір Васільеў звярнуўся да ўладаў Расіі з просьбай аказаць дапамогу «ДНР» і «ЛНР», паставіўшы ваенную прадукцыю. 

«Звяртаемся да кіраўніцтва нашай краіны аказаць дапамогу Луганскай і Данецкай рэспублікам у выглядзе паставак неабходнай для стрымлівання агрэсіі ваеннай прадукцыі, а таксама распачаць усе неабходныя меры для бяспекі іх грамадзян», - заявіў ён.

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

ЗША папярэдзілі Беларусь пра «рашучы і хуткі адказ», калі Украіну атакуюць з нашай тэрыторыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць