Грамадства

«Хочаце за суткі зарабіць сотню даляраў?» Беларусам прапануюць сумнеўны заробак

У Onliner.by напісаў Сяргей пра тое, што яму ў асабістыя паведамленні «УКантакце» прыйшла прапанова лёгка і хутка зарабіць $100 за дзень. Для гэтага мужчына павінен з'ездзіць у Пецярбург (квіткі на цягнік аплачвае арганізатар паездкі) і там сёе-тое зрабіць.

Нейкая Лілія напісала Сяргею, што яна прадстаўляе сетку спецыфічных абменнікаў, ёй патрэбныя банкаўскія карты для пераводу крыптавалют: «Набіраем людзей для камандзіровак у Санкт-Пецярбург для адкрыцця дэбетавых карт расійскіх банкаў. <…> Увечары выязджаеце — раніцай у Санкт-Пецярбургу, назад ўвечары ў той жа дзень. Заробак $100 гарантавана + аплачваем дарогу ў абодва бакі».

Па ідэі, арганізатар паездкі адкрывае банкаўскія карты тым, хто пагадзіўся з'ездзіць у Пецярбург. Навошта гэта? «Па гэтых картах у нас праходзяць пераводы паміж фізічнымі асобамі па крыптавалюце. Усе абменнікі працуюць у напаўафіцыйным рэжыме. Мы проста прымаем грошы на карты і адпраўляем крыптавалюту пакупнікам».

Чаму для гэтага звяртаюцца менавіта да беларусаў?

«Беларусам вельмі добра адкрываюць карты, без лішніх пытанняў. У тых жа самых расіян глядзяць выпіскі па даўгах, аліментах, базу прыставаў, падатковую і г.д., а ў многіх сапсаваная гэтая гісторыя, і банк не адкрывае ім карты. А ў грамадзян РБ яны не могуць праверыць усё гэта, бо няма доступу да баз. Таму і супрацоўнічаем з людзьмі з РБ»»

Onliner.by спытаў у эксперта па лічбавых валютах Трафіма Яроменкі, чым пагражае адкрыццё такіх карт для пераводу крыптавалют.

— Мяркую, гэта ашуканская схема, яна не мае ніякага дачынення да крыптавалют. Магчыма, потым на людзей, якія пагодзяцца адкрыць карты ў Расіі і аддаць іх за $100, будуць афармляць крэдыты. Беларусам як раз плануюць дазволіць крэдытавацца ў расійскіх банках, — растлумачыў эксперт.

Таксама звесткі карты могуць выкарыстоўваць тэлефонныя ашуканцы, якія афармляюць анлайн-крэдыты і потым пераводзяць скрадзеныя сумы на нейкія іншыя карты. Менавіта для таго, каб на ашуканцаў не выйшла міліцыя, яны выкарыстоўваюць даверлівых людзей, якія калісьці пагадзіліся за $100 аформіць на сябе картку і перадалі яе трэцім асобам.

Жыхару Баранавічаў трапіўся на пляцоўцы аб'яў вясёлы махляр. Вось якая ў іх атрымалася перапіска

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ9

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

У Мінск-Свеце адкрылася крама, у якой можна замовіць піцу ў касіра. Зробяць за тры хвіліны2

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў23

Нямецкі эканаміст, які паспяхова прадказаў трох апошніх чэмпіёнаў свету па футболе, зрабіў свае стаўкі на 20264

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць