Грамадства

Беларусь прыпыніла чыгуначны транзіт літоўскіх грузаў. Грузапаток зменшыўся на 10 працэнтаў

Некаторыя катэгорыі літоўскіх грузаў, у тым ліку нафтапрадукты і ўгнаенні, больш не могуць следаваць чыгуначным транзітам праз тэрыторыю Беларусі.

У панядзелак уступіла ў сілу рашэнне аб прыпыненні такога транзіту, прынятае Мінскам у адказ на забарону транзіту ў Клайпедскі марскі порт Літвы на Балтыцы ўгнаенняў Беларуськалія. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на Літоўскую чыгунку.

«У выніку накладзенай уладамі Беларусі забароны колькасць сфармаваных на працягу месяца грузавых саставаў паменшыцца на 45 і складзе 480-540 саставаў, якія будуць перавозіць грузы, у дачыненні да якіх абмежаванні не дзейнічаюць», — адзначыла ведамства. Гэта, напрыклад, прадукты харчавання.

Больш за ўсё ад уведзеных Мінскам мер, паводле ацэнкі Літоўскай чыгункі, пацерпяць літоўскія прамысловыя гіганты — адзіны ў краінах Балтыі завод па вытворчасці азотных угнаенняў «Ахема», які працуе ў горадзе Ёнава, і адзінае ў краінах Балтыі нафтаперапрацоўчае прадпрыемства ў горадзе Мажэйкяй.

Нагадаем, што 12 студзеня урад Літвы пастанавіў ануляваць з 1 лютага дагавор аб чыгуначным транзіце беларускіх калійных угнаенняў у свеце уведзеных 8 снежня 2021 года ЗША санкцый супраць Беларуськалія. Дагавор быў падпісаны ў 2018 годзе да 2023-га і прадугледжваў транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 млн тон беларускіх угнаенняў у год.

У адказ улады Беларусі заявілі аб спыненні з 7 лютага літоўскага чыгуначнага грузавога транзіту праз сваю тэрыторыю.

Чытайце таксама:

«Коммерсантъ»: Альтэрнатыўных варыянтаў для транспарціроўкі беларускага калію цяпер няма

Больш як на 1 млрд даляраў штогод. Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы нафтапрадуктаў і іншых грузаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць