Меркаванні

Бухгалтар не нясе настаўніцы сваёй дачкі няскончаную справаздачу. Чаму ж школа робіць інакш?

За трыццаць гадоў беларускія чыноўнікі навучыліся мяняць, нічога не змяняючы. З Кодэксам аб адукацыі — тая ж гісторыя. Усе праўкі звяліся да голай бюракратыі, афармлення існуючай практыкі і касметычных зменаў. А вось чаго не адбылося, дык гэта эвалюцыі школы ў самадастатковы інстытут, які працуе без бацькоўскай падтрымкі, і гаворка ў гэтым выпадку не пра грошы, папярэджвае наш калумніст Алесь Складаў.

Ілюстрацыйнае фота

Бацькоўскія веды і ўклад у матывацыю дзяцей — па-ранейшаму абавязковы элемент існавання беларускай школы. Хатнія заданні, праверка дзённікаў, бацькоўскія сходы і іншыя рудыменты застаюцца абавязковым атрыбутам сярэдняй адукацыі.

Ну не можа школа вучыць дзяцей, не перакладаючы абавязкі на іншых. Абстаўлена гэта вонкава прыстойна: заданні даюцца вучням, а задача бацькоў — пракантраляваць.

Аднак у рэальнасці сапраўднае навучанне пачынаецца дома, калі высвятляецца, што дзіця не зразумела правіла або праслухала тлумачэнне. Адсунуўшы хатнія справы, дарослыя бяруцца асвяжаць веды, потым тлумачыць, затым правяраць. І так амаль кожны дзень.

Ведаю кіраўніка буйнога прадпрыемства, які прыходзіць дадому, адпачывае гадзіну-другую, а потым у яго пачынаецца другая змена — праверка ўрокаў. Вось такі вольны час у мэнэджара, якому б адпачываць, ну а калі ёсць нястрыманае жаданне папрацаваць, — думаць аб матывацыі супрацоўнікаў, аптымізацыі працы, павышэнні тэхналагічнасці працэсаў. Аднак не!

Цікава, што бухгалтар кампаніі не нясе настаўніцы сваёй дачкі справаздачу, якую трэба тэрмінова скончыць. А праграміст — незавершаны код, а лекар не прыводзціь пацыента з невысветленым дыягназам.

Чаму ж са школай адбываецца наадварот? Ці не таму ў нас пакутуюць цэлыя галіны, што многія займаюцца не сваёй справай?

Так, я чуў аргументы пра вялікія класы, загружанасць настаўнікаў, немагчымасць індывідуальнага падыходу… Як тут не ўспомніць знакамітае «ну вы ж самі ўсё разумееце».

Аднак нядаўна на вочы трапіла цікавая статыстыка. У Беларусі 430 тысяч работнікаў адукацыі, а педагогаў з іх — толькі палова (дакладней, непасрэдна з дзецьмі працуе 191 тысяча)! Чым жа займаюцца астатнія супрацоўнікі сістэмы адукацыі? У Мінадукацыі патлумачылі, што 240 тысяч гэта «ўсе астатнія, напрыклад, нянькі ў садках», а вось у абласных і раённых аддзелах адукацыі «150 тысяч будзе, а можа, і больш». То-бок людзі, якія распрацоўваюць метадычную і нарматыўную базу ды здзяйсняюць праверкі.

Адразу ж згадалася карцінка з сям’ю начальнікамі, што пільна сочаць за рабочым, які капае яму.

Канечне, пачалося гэта не ўчора і нават не трыццаць гадоў таму, а з’яўляецца здабыткам савецкай сістэмы. Але пакуль іншыя імкнуліся прапаноўваць новыя падыходы, тэхналогіі, метады, зніжаючы нагрузку на дзяцей і дарослых і вызваляючы час для сям’і, у Беларусі сітуацыя толькі пагаршалася.

А цяпер на карысць настаўнікаў працуюць яшчэ і сучасныя тэхналогіі, у прыватнасці, чаты ў мэсэнджарах, дзе аператыўна можна тузануць бацькоў — нагадаць не толькі пра нездадзеныя грошы на фіранкі, але і пра невыкананае практыкаванне.

Справы ў сістэме школьнай адукацыі нагадваюць трэнд беларускай дзяржавы, якая з задавальненнем перакладвае непрыемную адказнасць на звычайных людзей, пакідаючы сябе больш важныя рэчы. 

Чытайце яшчэ:

«Гэта чарговы манеўр, каб пакпіць з, як яны кажуць, «беглых». Настаўнікі пра новы Кодэкс аб адукацыі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць