Свет

Welt am Sonntag: Расія магла ўзбройвацца пры дапамозе Германіі

Паводле інфармацыі нямецкага выдання Welt am Sonntag, нямецкія фірмы пастаўлялі ў Расію прадукцыю падвойнага прызначэння і пасля анэксіі Крыма, нягледзячы на абмежаванні Еўрасаюза. Так, у 2020 годзе яны паставілі Расіі такіх тавараў на 366 млн еўра, піша Deutsche Welle.

Сярод магчымых паставак у Расію з Германіі — станкі, прыдатныя для вытворчасці ракетнай тэхнікі.

Газета Welt am Sonntag піша пра гэта са спасылкай на закрыты дакумент Міністэрства эканомікі. Паводле яго, нямецкае Федэральнае ведамства эканомікі і экспартнага кантролю (BAFA)

яшчэ ў 2020 годзе выдала 673 ліцэнзіі на экспарт у Расію тавараў, якія могуць быць выкарыстаныя і ў ваенных мэтах, на суму амаль 366 млн еўра.

Па звестках выдання, нягледзячы на тое, што пасля расійскай анэксіі Крыма ў 2014 годзе ЕС зрабіў куды больш жорсткімі крытэрыі для экспарту ў Расію тавараў, выкарыстанне якіх можа быць як грамадзянскіх, так і ваенных мэтах,

Расійская Федэрацыя ў 2020 годзе была на чацвёртым месцы па аб'ёме закупак такіх тавараў з Германіі — пасля Кітая (1,6 млрд еўра), ЗША (1 млрд) і Бразіліі (371 млн).

Такім чынам, Расія была больш важнай краінай прызначэння тавараў падвойнага прызначэння, чым, напрыклад, Францыя (274 млн еўра) і тым больш Украіна (усяго 17 млн).

Якія менавіта тавары пастаўляюцца Расіі, практычна нічога не вядома, піша Welt am Sonntag. Аднак у апошнія гады ўжо вяліся спрэчкі аб пастаўках з Германіі збедненага ўрана, які, на думку экспертаў, Расія можа выкарыстоўваць пры вытворчасці ўзбраення.

Праўда, за апошнія гады ў Германіі было заведзена некалькі крымінальных спраў у сувязі з парушэннем абмежаванняў ЕС на экспарт тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння ў Расію. Каб абыйсці яго і ўвесці ў зман нямецкіх мытнікаў, экспарцёры паказвалі ў суправаджальных дакументах у якасці пакупніка падкрэслена грамадзянскія фірмы. Гаворка ішла, у прыватнасці, пра пастаўкі спецыяльных металаапрацоўчых станкоў, прыдатных для вытворчасці ракетнай тэхнікі. 

Чытайце таксама:

Замежнікі з'язджаюць, але Захад не губляе надзеі на дыпламатычнае вырашэнне ў апошні момант. Што вядома пра магчымы напад Расіі на Украіну?

На зброю ад немцаў украінцам разлічваць не варта, але крэдыт ім дадуць. Пра што дамовіліся міністры ў Кіеве

Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць