На зброю ад немцаў украінцам разлічваць не варта, але крэдыт ім дадуць. Пра што дамовіліся міністры ў Кіеве
Міністры замежных спраў Украіны і Германіі Дмытро Кулеба і Аналена Бербак заявілі, што знайшлі кампрамісны варыянт аб супрацы ў сферы абароны і бяспекі, які не прадугледжвае паставак зброі. Перамовы адбываліся на фоне пагрозы ўварвання расійскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю, піша Радыё Свабода.

«Вельмі важна, што сёння мы, скажу вельмі дыпламатычна, гаварылі не толькі пра тое, што Германія не можа зрабіць з тых ці іншых прычын, але і пра тое, што Германія можа зрабіць, і пра тое, што яна мае намер зрабіць для падтрымкі Украіны канкрэтна ў сферы абароны і бяспекі», — сказаў Дмытро Кулеба 7 лютага пасля сустрэчы ў Кіеве з міністрам замежных спраў Нямеччыны Аналенай Бербак.
Украінскі міністр падкрэсліў, што размова была максімальна шчырай, нягледзячы на розныя пазіцыі.
«Наша задача палягае не ў тым, каб сварыцца, а ў тым, каб знайсці рашэнні. І я мяркую, што сёння мы знайшлі праект рашэння. Цяпер будзем чакаць крок ад нямецкага ўрада», — дадаў Кулеба.
У сваю чаргу, Аналена Бербак дадала, што Германія робіць «вялікі ўнёсак у бяспеку Украіны». Яна паведаміла пра намер даць крэдыт для ажыццяўлення рэформаў, рэалізацыі праектаў у сферы энергетычнай бяспекі і кібербяспекі.
«Магчымы напад не толькі ў вайсковым плане, але таксама і кібератака, і спыненне падачы энерганосьбітаў — гэта таксама кепска, як і танкавая атака», — патлумачыла міністр замежных спраў Германіі.
На думку Дмытра Кулебы, для Расіі базавы сцэнар — унутраная дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне.
«Для гэтага Расія выкарыстоўвае вайсковую эскалацыю, кібератакі, распаўсюджвае дэзынфармацыю і спрабуе ўбіць клін у дачыненні Украіны і яе міжнародных партнёраў. А гэта робяць зараз як Расія, так і прарасійскія палітыкі ў адпаведных краінах, дадаючы ціск з іншага боку», — дадаў украінскі міністр.
Чытайце таксама:
Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі
Аналена Бербак: Сярод мераў рэагавання на расійскую агрэсію разглядаюцца санкцыі ў дачыненні да «Паўночнага патока — 2»
Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час
Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе
-
Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў
-
Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo
-
Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда
Каментары