Спорт

Беларускі правалілі эстафету ў біятлоне. Адставанне ад пераможцаў склала пяць з паловай хвілін

Беларускія біятланісткі (Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Ірына Кручынкіна, Ганна Сола) занялі 13-е месца ў сённяшняй гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне. Адставанне ад пераможцы склала пяць з паловай хвілін.

Гонка не задалася ў беларусак з самага пачатку. Ірына Лешчанка перадала эстафету 11-й, такое ж месца было ў Алімбекавай, а Кручынкіна наогул адкінула каманду на 14-е месца. У выніку 13-е месца, 12-е занялі кітаянкі, якіх трэніруе Дар'я Домрачава.

Выйграла гонку Швецыя з вынікам адна гадзіна 11 хвілін 03,9 секунды. Срэбра заваявала Расія (+12 секунд), бронза ў Нямеччыны (+37,4).

Учора ў мужчынскай гонцы беларусы занялі восьмае месца.

У пятніцу і суботу пройдзе мас-старт у біятлоне ў мужчын і жанчын.

Пакуль на Алімпіядзе ў беларусаў два медалі: гэта срэбраныя ўзнагароды Ганны Гуськовай у фрыстайле і Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне.

Сёння а 14-й пачнецца мужчынскі фінал у фрыстайле. У фінал ад Беларусі прабіўся Стас Гладчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць14

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк1

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране6

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць14

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць