Грамадства

За ўключаную песню «Перамен» пад Акрэсціна жанчыну аштрафавалі на 2880 рублёў. Суддзя прызнала песню формай пратэсту

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 1 лютага адбыўся суд над Юліяй Харытановіч. У канцы студзеня жанчына разам з былым мужам і дзіцём знаходзіліся ў машыне каля ЦІПа на Акрэсціна. Згодна з пратаколам, яна «ўключыла песню Віктара Цоя «Перамен» з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў».

Віну жанчына не прызнала, бо сцвярджае, што песню ўключыла выпадкова, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з рапартам міліцыянта, сілавікі не паспелі адразу затрымаць Харытановіч, бо яна з’ехала да таго, як сілавікі прыехалі на «месца здзяйснення правапарушэння». 

Да матэрыялаў справы міліцыянты далучылі і пратакол агляду YouTube са скрыншотамі відэаматэрыялаў, у назве якіх ёсць слова «Перамен», па якіх яны зрабілі вынік, што гэтая песня — сімвал пратэсту.

Суддзя Таццяна Матыль адзначыла, што спяваць або слухаць «Перамен» — значыць «выкарыстоўваць яе як форму пратэсту, што відавочна сведчыць аб выказванні канкрэтных грамадска-палітычных поглядаў альбо пратэсту».

У выніку, суддзя Матыль прызнала маці непаўналетняга дзіцяці вінаватай па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і аштрафавала яе на 2880 рублёў (90 базавых велічыняў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў12

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі7

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць