Грамадства

Праваабаронца Уладзь Лабковіч з СІЗА: Самае невыноснае — гэта немагчымасць бачыць родных, абдымаць дзетак

Праваабаронца і палітвязень Уладзь Лабковіч даслаў на волю вестачку, датаваную 13 лютага, паведамляе «Новы час». Яго разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам затрымалі 14 ліпеня, і з таго часу праваабаронцы знаходзяцца за кратамі.

Ён амаль не спіць праз тое, што часта баліць галава. Распавядае, што піша жонцы лісты кожны дзень з моманту затрымання і хутка працягне пісаць казку для сваіх дзетак:

«Вельмі ўзрадваўся, атрымаўшы ад Вас цёплую паштовачку, а яшчэ налепкі і цудоўныя аркушы. Буду на іх пісаць дзеткам працяг казкі. Даўно не мог пачаць пісаць працяг для іх, бо казка мусіць быць вясёлай, але настрой у мяне вельмі сумны. Часам нават ахоплівае адчай і пачуццё безвыходнасці. Асабліва, калі няма лістоў, бо яны губляюцца і не даходзяць да мяне. Вельмі тады кепска. Таму я так Вам удзячны за Ваш ліст.

Вялікі дзякуй за віншаванні з рознымі святамі. Вось заўтра, 14 лютага, у мяне сем месяцаў з моманту затрымання. Сем жахлівых і бясконцых месяцаў. А яшчэ заўтра Дзень Святога Валянціна — Дзень усіх закаханых.

Я пішу жонцы кожны дзень. Заўтра будзе 142 ліст. Абавязкова дашлю паштовачку з віншаваннямі.

Але самае невыноснае — гэта немагчымасць бачыць родных, абдымаць дзетак. У мяне зусім не засталося надзеі, толькі любоў і каханне.

Хутка вясна. Так прыемна праз дрот бачыць блакітнае неба.

Хутка ўсё будзе зялёным. Я так даўно не бачыў дрэваў, кветак, увогуле розных колераў. Неверагодна гэтага не хапае».

Таксама вясновец распавёў, што на «Валадарцы» чытае вершы Ахматавай:

«А ў астатнім усё як заўсёды. Часта баліць галава, мала атрымліваецца спаць. Чытаю толькі вершы. Цяпер чытаю вершы Ганны Ахматавай. Асабліва пранізлівыя вершы з цыкла «Рэквіем». Пра яе асабістую драму рэпрэсіяў у дачыненні да сына. Так сугучна, аж ахоплівае касмічны жах».

Адрас для лістоў:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Каментары

Цяпер чытаюць

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Усе навіны →
Усе навіны

На магілёўскай трасе выпрабоўваюць «вайтопінг» — новую тэхналогію рамонту дарог6

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?4

Латвія не будзе закрываць мяжу з Беларуссю12

«Даказвала, што я — гэта я». Беларуска заказала БАДы ў ЗША — і даведалася, што павінна польскай дзяржаве больш за 5 мільёнаў даляраў7

У Брэсце мужчына здымаў у пенсіянеркі жыллё, а разлічваўся грашыма, скрадзенымі з яе сейфа

Сяргей з Хойнікаў назбіраў даўгоў па аліментах на радзіме і паехаў штурмаваць Ваўчанск. Але грабавыя забярэ другая жонка — расійская2

«Трэба прыняць найстражэйшыя меры!» У Салігорску пенсіянерка паскардзілася на тыктокераў, якія здымаюць танцы ў парку6

У Адэсе судзілі беларуску, якая абмацюкала п'янага мужа — ён пакрыўдзіўся і пагражаў скончыць жыццё самагубствам12

У Глыбоцкім раёне мужчыну давялося выцягваць з балота1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць