З учарашняга дня ў Жыткавіцкім раёне тушаць моцны лясны пажар. Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 4 жніўня да работ дадаткова прыцягнулі верталёт Мі-8 авіяцыі МНС.

Скрыншот з відэа
За два дні верталёты МНС выканалі 115 скідаў вады агульным аб'ёмам каля 290 тон. Агульны час іх палётаў склаў 19 гадзін.
На гэты момант авіяцыя ўжо завяршыла працу на месцы пажару. Далейшае назіранне за тэрыторыяй і праліўку асобных ачагоў узгарання будуць праводзіць наземныя падраздзяленні да поўнай ліквідацыі пажару.
3 жніўня МНС паведамляла, што пажар удалося лакалізаваць. Тады яго плошча складала каля пяці гектараў, а верталёт за 18 вылетаў скінуў на агонь 54 тоны вады.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары