Грамадства22

Мінск стаў самым папулярным замежным горадам для расійскіх турыстаў

Мінск летам 2026 года стаў самым папулярным замежным горадам для арганізаваных турыстаў з Расіі. Пра гэта сведчыць даследаванне сэрвісу браніравання «Астравок В2В», які прааналізаваў заказы турагенцтваў на чэрвень—жнівень.

Мінск. Фота: vecteezy.com

У параўнанні з мінулым летам колькасць браніраванняў размяшчэння ў беларускай сталіцы павялічылася на 14%. Акрамя таго, у дзясятку самых запатрабаваных расіянамі гарадоў для пазнавальнага турызму ўвайшлі Ерэван, Тбілісі, Алматы, Астана, Гродна, Ташкент, Брэст, Баку і Віцебск. У цэлым кожнае другое замежнае браніраванне расійскіх турагентаў гэтым летам прыпадае на краіны былога СССР.

Паводле меркавання прадстаўнікоў кампаніі, Беларусь узначаліла рэйтынг дзякуючы добрай транспартнай даступнасці, адсутнасці складанасцяў з аплатай, развітай турыстычнай інфраструктуры і магчымасці падабраць адпачынак на любы бюджэт.

Сярод далёкіх замежных напрамкаў найбольшую папулярнасць у расіян набіраюць краіны Азіі. Лідарам гарадскога турызму стаў Шанхай, дзе колькасць браніраванняў вырасла на 27%. Высокім попытам таксама карыстаюцца Пекін, Гуанджоу, Токіа і Бангкок. Рост цікавасці да Кітая тлумачаць бязвізавым рэжымам і пашырэннем прамых авіязносін паміж расійскімі гарадамі і кітайскімі мегаполісамі.

У сегменце пляжнага адпачынку першае месца ў расіян заняў Батумі, дзе колькасць браніраванняў павялічылася ў 1,4 раза. Запатрабаванымі таксама застаюцца курорты Абхазіі — Гагры, Сухумі, Новы Афон і Піцунда. Сярод іншых папулярных месцаў для адпачынку расійскія турысты выбіраюць турэцкія курорты Анталью, Аланію і Кемер, а таксама в'етнамскія Нячанг і Дананг і тайландская Патаю і Пхукет.

Каментары2

  • понятно
    04.08.2026
    А куда,этим бедолагам, осталось, дёшево, поехать?
    Тем более, что лукашенко и его каратели красавцы, обеспечивают, задёшево, вип приём туристам из русского мира России....
  • Захар
    04.08.2026
    Толькі вось расейцы не лічуць Менск замежным горадам, а паводзяць сябе вельмі нахальна і ганарыста, як быццам у сябе дома. А прыкормленая крамлём мясцовая ўлада гэтаму толькі патурае.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць