Свет

Расійскія вайскоўцы абстралялі і пераехалі танкам аўто «Укрпошты», на якім развозілі пенсіі: двое загінулых

У Запарожскай вобласці расійскія вайскоўцы спачатку абстралялі аўто «Укрпошта», а пасля пераехалі яго: загінулі двое супрацоўнікаў пошты, якія развозілі пенсіі, піша «Украінская праўда».

Па звестках «Укрпошты», гэта былі расійскія вайскоўцы-кадыраўцы, трагедыя адбылася 5 сакавіка. На месцы загінулі мужчына і жанчына. Усё гэта зафіксавана на фота [здымкі апублікаваныя ў сеціве, але не прыводзім іх тут з этычных меркаванняў — НН].

Супрацоўнікі «Укрпошты» развозілі пенсіі і пошту па маршруце, які праходзіць праз населеныя пункты Арэхава, Амельнік, Ягораўка і Навасёлаўка.

Па дарозе паміж населенымі пунктамі Ягораўка і Навасёлаўка на сустрэчу грамадзянскай машыне выехаў танк. Кіроўца аўтамабіля ўзяў трохі ўправа, каб прапусціць ваенную тэхніку. У адказ расійскія салдаты здалёк адкрылі агонь па грамадзянскім аўтамабілі, а затым наехалі на яго.

Цяпер аўтамабіль стаіць на дарозе паміж населенымі пунктамі Ягораўка і Навасёлаўка.

6 сакавіка супрацоўнікі «Укрпошты» паспрабавалі забраць загінулых калег, паколькі спадзяваліся, што хтосьці выжыў.

Але на месцы трагедыі яны паспелі толькі сфатаграфаваць месца здарэння, таму што пачалі з'яўляцца расійскія танкі і заставацца было небяспечна для ўласнага жыцця.

Разбітая машына з целамі загінулых супрацоўнікаў пошты засталася стаяць у полі.

У сувязі з правядзеннем баявых дзеянняў на гэтым участку мясцовасці і перамяшчэннем расійскай ваеннай тэхнікі, эвакуацыя цел загінулых у гэты момант немагчымая.

Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць