Сёння ў Мінскім абласным судзе (вул. Свярдлова, 3) пачаўся суд пад актывістам і блогерам Паўлам Вінаградавым. Амаль адразу суд зрабілі закрытым.

Яго абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў:
— 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці),
— 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх),
— 387 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Блогер і актывіст Павел Вінаградаў быў асуджаны ў 2011 годзе на 4 гады (але выйшаў пасля памілавання).
Летам 2021 года Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 мая (але суд наадварот угледзеў у допісе заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 48 дзён Павал Вінаградаў выйшаў на волю. Затрымалі яго канчаткова 21 снежня, з таго часу Павел знаходзіцца за кратамі.
Каментары