Свет

Большасць украінцаў верыць у паразу расійскай арміі ў найбліжэйшыя тыдні

92% украінцаў лічаць, што Украіна зможа адбіць напад Расіі. Толькі 6% не вераць у гэта. Пра гэта сведчаць вынікі апытання сацыялагічнай групы Рейтынг, праведзенага 8-9 сакавіка.

«57% лічаць, што Украіна зможа перамагчы ў вайне з Расіяй ужо ў найбліжэйшыя тыдні: 18% думаюць, што ўкраінцы перамогуць за тыдзень, 39% — за некалькі тыдняў», — адзначаюць сацыёлагі.

Яшчэ 18% апытаных лічаць, што вайна будзе трываць некалькі месяцаў, 9% думаюць, што вайна скончыцца за паўгады-год альбо пазней.

«Тых, хто зусім не верыць у перамогу, амаль няма. 16% не змаглі адказаць на гэтае пытанне», — кажуць сацыёлагі.

Найбольшы аптымізм датычна перамогі выказваюць жыхары заходніх рэгіёнаў, але паўсюль пераважае думка, што вайна не будзе трываць доўга.

Апытанне праводзілася сярод 1200 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў Украіны, акрамя акупаванага Крыма і непадкантрольных тэрыторый Данбаса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць