Грамадства

У «Белмедпрэпаратаў» праблемы з выпускам лекаў — уся справа ў санкцыях

«Белмедпрэпараты» сутыкнуліся з цяжкасцямі ў вытворчасці медыкаментаў. У распараджэнні Zerkalo.io аказаўся дакумент, які быў разасланы ў аптэкі 14 сакавіка. У ім прадпрыемства паведамляе, што адгрузка некаторых прэпаратаў не плануецца ў наступныя месяцы ці нават у 2022 годзе. Насупраць некаторых лекаў і зусім напісана: «Тэрмін пастаўкі невядомы». Яшчэ сем медыкаментаў будуць пастаўляцца, але «не ў поўным аб'ёме», піша партал. 

«Белмедпрэпараты» — найбуйнейшае фармацэўтычнае прадпрыемства краіны. Zerkalo.io патэлефанавала туды як прыватная асоба, каб даведацца больш падрабязна пра праблемы з пастаўкамі лекаў. На прадпрыемстве пацвердзілі, што шэраг медыкаментаў са спісу ніжэй сапраўды пакуль не будзе вырабляцца. Праўда, прычыны розныя: дзесьці цэх спыніў вытворчасць да ліквідацыі заўваг, для некаторых лекаў (у прыватнасці, карвалолу) няма рэактываў для правядзення аналізу якасці, хоць сам прэпарат выраблены.

Па словах супрацоўніка прадпрыемства, на такое становішча спраў у тым ліку паўплывалі санкцыі. Наўпрост яны не закранаюць фармацэўтыку, але датычацца дапаможнай сыравіны, флаконаў, коркаў і гэтак далей — частка ўсяго гэтага завозілася з Германіі, ЗША і Украіны. Але сітуацыя не крытычная, запэўнілі на «Белмедпрэпаратах».

— У аптэках і на складах ёсць прэпараты не на месяц, а з запасам — на тры-чатыры. Гэта значыць, у нуль нічога не сышло. У нас яшчэ ёсць складскія запасы, сыравіна, таму будзем працягваць вырабляць. Могуць быць пытанні да будучых паставак, але пакуль няма такога, каб не было нейкіх лекаў. Да таго ж ёсць аналагі, на адзін прэпарат у нас некалькі айчынных вытворцаў. Таму, думаю, не павінна быць пытанняў.

— Але выбар можа скараціцца?

— Так, будзе меней, не так, як раней. Але, я думаю, гэта ўсё роўна на першыя некалькі месяцаў, потым усё наладзіцца.

Сярод пералічаных у дакуменце лекавых сродкаў ёсць як тыя, без якіх можна абысціся, накшталт аскарбінавай кіслаты, так і прэпараты, неабходныя для лячэння розных захворванняў.

Па просьбе Zerkalo.io доктар анестэзіёлаг-рэаніматолаг (ён пажадаў захаваць ананімнасць) прааналізаваў гэты спіс.

— У гэтым спісе ёсць «мясцовыя анестэтыкі» навакаін і лідакаін (першы прэпарат не плануецца да пастаўкі ў першым паўгоддзі 2022 года, другі плануюць выпусціць у сакавіку і рэалізаваць у трэцяй дэкадзе чэрвеня). У маёй практыцы яны неабходныя, прымяняюцца пры мясцовым абязбольванні і правядзенні рэгіянарных блакад. Гэта самыя простыя мясцовыя анестэтыкі —ёсць і іншыя, але яны даражэйшыя і імпартныя. Яшчэ вельмі важны прэпарат клапідагрэл (яго пастаўкі ў сакавіку будуць частковымі), калі яго не будзе, то пацыенты з вострым інфарктам міякарда не атрымаюць належную медыцынскую дапамогу.

Суразмоўца рэзюмуе, што ў многіх прэпаратаў са спісу ёсць аналагі, але некаторыя, накшталт клапідагрэлу, замяніць нельга — ён ужываецца ў адпаведнасці з пратаколамі Міністэрства аховы здароўя. Да таго ж доктар дадае, што ў яго бальніцы ўжо сказалі эканоміць лекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Масулам ізноў узвышаецца знішчаны «гарбаты» мінарэт, з якога лідар Ісламскай дзяржавы абвяшчаў сусветны халіфат7

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст48

Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы13

«Будзем адкрытыя: калі не Брусэль, то Масква». Зяленскі ў Мюнхене выступіў як ідэолаг моцнай аб'яднанай Еўропы7

Украіна атрымае тысячы ўдарных дронаў са штучным інтэлектам ад еўрапейскай кампаніі8

Марка Рубіа пагаварыў па тэлефоне з Лаўровым11

Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа выпраўляюцца ў Саудаўскую Аравію для перамоў з расіянамі 10

Міністр спорту лічыць міжсабойчык беларускіх і расійскіх біятланістаў у Раўбічах альтэрнатыўным чэмпіянатам свету. І вось чаму4

«Фота кватэры пенсіянеркі, якая чакае званка ад махляроў». Найлепшыя твіты тыдня8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць