Грамадства

Вызвалілі яшчэ трох абвінавачаных па справе TUT.BY

На волю выйшлі Вольга Лойка, Аляксандр Дайнека і Андрэй Аўдзееў.

У зняволенні гэтыя людзі былі з мая 2021 года.

Вольга Лойка — рэдактарка TUT.BY, Аляксандр Дайнека — намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях, Андрэй Аўдзееў — менеджар Publisher Box.

Да гэтага 1 верасня 2021-га на волю выйшаў гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. А 13 студзеня гэтага года з-пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. 11 сакавіка вызвалілі галоўную бухгалтарку Анжэлу Асад, яе намесніцу Марыю Новік і намдырэктара Ірыну Рыбалка.

Усе раней вызваленя застаюцца пад следствам. Відаць, тое ж будзе і з трыма вызваленымі сёння. 

У СІЗА застаюцца яшчэ 6 тутбаеўцаў. Сярод іх — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, журналістка Алена Таўкачова, галоўны інжынер Ала Лапатка, менеджар праекта Tam.by Дар’я Данілава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць