Грамадства

Аляксандр Калеснікаў: Некалькі разоў на месяц чую голас дачкі

Бацька палітзняволенай Марыі Калеснікавай распавёў «Народнай Волі» пра яе жыццё ў Гомельскай калоніі.

Фота: БелТА / Reuters

— Маша піша лісты, з калоніі яны ідуць лепш, чым са следчага ізалятара, — кажа Аляксандр Калеснікаў, бацька Марыі. — А вось сябры і знаёмыя дачкі паведамляюць, што да іх карэспандэнцыя не даходзіць.

Каб цэнзура не забараніла і лісты да мяне, Маша ў асноўным піша пра нейкія нейтральныя рэчы — напрыклад, пра свае поспехі ў асваенні новай спецыяльнасці швачкі. Кажа, што ёй гэта падабаецца, ставіць перад сабой пэўныя задачы, каб рабіць больш, лепш і якасней.

Таксама дачка паведаміла, што пакуль ёй забаронена наведванне спартыўнай залы, таму яна стараецца рабіць размінку там, дзе гэта магчыма. Калі быў снег, то нават сама прасілася яго прыбіраць.

І вельмі мала часу застаецца на нейкія асабістыя справы, хаця ўсё роўна знаходзіць хвіліну-другую, каб і сябе дагледзець, і бялізну памыць, і вырашыць іншыя бытавыя пытанні.

З «калегамі» па няволі праблем не ўзнікае?

— Маша кажа, што там кантынгент у асноўным апалітычны, некаторыя наогул не ведаюць, што адбывалася ў 2020 годзе. Але дачка больш трымаецца сама па сабе, не шукае нейкіх кантактаў з іншымі зняволенымі. Тым больш што там, напэўна, усё кантралюецца адміністрацыяй установы.

— Раней агучавалася, што Марыя збіраецца ў калоніі паступаць у ВНУ на завочнае навучанне…

— Так, была інфармацыя, што калонія заключыла дамовы з дзвюма расійскімі ВНУ на атрыманне дадатковай вышэйшай адукацыі. Машу гэта вельмі зацікавіла, хаця навучанне — на платнай аснове.

Але пакуль з гэтым сітуацыя не да канца зразумелая. Здаецца, летам будзе працаваць прыёмная камісія, таму да гэтага часу Маша вызначыцца.

— На спатканне з дачкой разлічваеце?

— Разлічваю на доўгатэрміновае спатканне напрыканцы красавіка. 24 красавіка ў Машы дзень нараджэння, таму добра было б сустрэцца дзе-небудзь бліжэй да гэтай даты.

А цяпер дачка мне не толькі піша лісты, але і тэлефануе. Гэта дазволена, таму звязваецца па відэасувязі са мной ці з сястрой, проста размаўляе па тэлефоне. Некалькі разоў на месяц мы чуем голас адно аднаго, і гэта маральна вельмі падтрымлівае і мяне, і яе.

***

Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня 2020 года. Праз год, 6 верасня 2021 года, Мінскі абласны суд прысудзіў яе да 11 гадоў пазбаўлення волі: ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне такім фарміраваннем, публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць