Свет

Маравецкі анансаваў «дэрусіфікацыю» эканомікі Еўропы

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі анансаваў пакет «антыпуцінскіх мер». Яны будуць уключаць скарачэнне эканамічнага ўзаемадзеяння з Расіяй, а таксама падтрымку польскага бізнэсу, паведамляе reform.by.

«Мы будзем займацца дэрусіфікацыяй польскай і еўрапейскай эканомікі, бо сёння Польшча таксама знаходзіцца ў авангардзе краін, якія выступаюць за адмову ад залежнасці ад расійскага газу, нафты і вугалю», — сказаў ён на сённяшняй прэс-канферэнцыі.

Польшча будзе выступаць за спыненне эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй. Пакет мер прадугледжвае антыінфляцыйныя крокі, захаванне працоўных месцаў, падтрымку кампаній, якія пакуль яшчэ працуюць з Расіяй. Урад забяспечыць падтрымку аграрыям у частцы закупкі ўгнаенняў. Фермеры атрымаюць даплату ў 500 злотых на гектар ворнай зямлі і 250 злотых на гектар лугоў і пашы. Падобнае рашэнне павінна атрымаць адабрэнне Еўракамісіі.

Маравецкі таксама ўскладае надзеі на газаправод і тэрмінал ЗПГ у Свінаусці, якія дазваляюць адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў. Магутнасці тэрмінала будуць павялічаныя, з'явіцца новы тэрмінал у Гданьску.

Прэм'ер прызнаў, што адмова ад расійскіх энергарэсурсаў будзе мець сваю цану, але ён упэўнены, што краіна гатовая яе заплаціць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць