Эканоміка

Украіна вырабляла палову ўсяго неону ў свеце. Цяпер усе адчуюць дэфіцыт паўправаднікоў

Неон — газ, неабходны для вытворчасці паўправадніковых чыпаў. Без паставак з Украіны рынак моцна гэта адчуе. Насуперак мантры расійскай і лукашэнкаўскай прапаганды пра заняпад украінскай эканомікі, насамрэч, украінцы былі сусветнымі лідарамі ў многіх сферах.

Фото: Shutterstock

Штогод у свеце для вытворчасці паўправаднікоў выкарыстоўваецца 540 тон неону. Асноўнымі спажыўцамі гэтага інертнага газу з’яўляюцца краіны-лідары па вытворчасці электронікі — ЗША, Тайвань, краіны Еўропы, Японія, Карэя, Кітай, Індыя і Тайланд. Менавіта ў гэтыя краіны два ўкраінскія заводы пастаўлялі неон, закрываючы ў сукупнасці да 50% сусветнага попыту на яго.

«Інгаз» — прадпрыемства, што знаходзіцца ў Марыупалі, спыненае з першых дзён вайны, Cryoin Engineering з Адэсы таксама не працуе, бо вакол горада кружаць расійскія самалёты і судны.

Другім буйным вытворцам неону была Расія, якая ва ўмовах санкцый, верагодна, не здолее пастаўляць прадукцыю на сусветны рынак.

Праз гэтую сітуацыю попыт на неон значна перавышае прапановы на рынку, што, як паведамляе South China Morning Post, выклікала імгненны рост коштаў — з 290$ за кубічны метр у мірны час да 2500$ цяпер.

Неон таксама выкарыстоўваецца для вытворчасці лазернай і крыягеннай тэхнікі, у святлатэхніцы і рэкламе, радыёэлектроніцы і медыцыне.

У свеце ўзнік дэфіцыт камп’ютарных чыпаў. Як так здарылася і чаму ад гэтага цярпяць цэлыя індустрыі?

Эвалюцыя гаджэтаў

Як Украіна робіць стаўку на беспілотнікі ў абароне ад Расіі

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon9

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

Навукоўцы стварылі парашок, які адбельвае зубы пад уздзеяннем вібрацыі зубной шчоткі

«Залічаная па нестандартнай працэдуры». Стала вядома, як шчодра падмазваў Эпштэйн універсітэт, у якім вучылася Карына Шуляк15

15 тысяч еўра на лячэнне Юрася Юркевіча сабралі за два дні2

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon9

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць