Вайна

Брытанія дапускае прадастаўленне Украіне наступальнага ўзбраення

Ва ўрадзе Брытаніі думаюць над прадастаўленнем Украіне наступальнага ўзбраення, улічваючы неабходнасць выганяць расійскія войскі з акупаваных тэрыторый.

Фота: AP

Пра гэта паведамляе The Times са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе, піша «Еўрапейская праўда».

Па іх словах, прэм'ер Борыс Джонсан на пасяджэнні ўрада 29 сакавіка сказаў, што хоча аказаць Украіне «больш смяротную» ваенную дапамогу, і дадаў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін напэўна паспрабуе прычыніць Украіне яшчэ больш болю.

Адмірал сэр Тоні Рэдэкін, начальнік штаба абароны, на брыфінгу для міністраў сказаў, што вайна ва Украіне пераходзіць да «больш традыцыйнай», і Украіна ад спроб спыніць наступ пераходзіць да ўтрымання пазіцый і адваёўвання тэрыторый.

Ён сказаў, што Брытанія таксама павінна перайсці да «новага этапу» падтрымкі Украіны, і ва ўрадзе разважаюць, якую дапамогу можна было б аказаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць