Свет

Прэм'ер Польшчы лічыць, што Расія паспрабуе захапіць траціну Украіны

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі у інтэрв'ю CNN заявіў, што, на яго думку, расійскія войскі «дастаткова хутка» паспрабуюць захапіць траціну тэрыторыі Украіны, і што Масква будзе выкарыстоўваць гэта для ўзмацнення сваёй пазіцыі на перамовах.

«Я бачу перагрупоўку, рэарганізацыю расійскіх войскаў. Я думаю, што яны хутка паспрабуюць акружыць украінскія сілы, у прыватнасці на Данбасе. А потым, захапіўшы траціну зямлі ва Украіне, яны захочуць весці перамовы з гэтай вельмі моцнай пазіцыі», — сказаў Маравецкі.

Прэм'ер Польшчы падкрэсліў, што саюзнікам Украіны неабходна працягваць уводзіць «зруйнавальны набор санкцый».

«Масква баіцца доўгатэрміновых санкцый. Мы выступаем за канфіскацыю іх актываў і робім усё магчымае, каб спыніць купляць расійскія нафту і газ», — заявіў ён.

Нягледзячы на тое, што заходнія саюзнікі ўжо ўвялі жорсткія санкцыі, прэм'ер-міністр Польшчы папярэдзіў, што цана расійскага рубля застаецца ў асноўным стабільнай і гэта з'яўляецца доказам таго, што

«на дадзены момант Пуцін і яго асяроддзе змаглі змяніць фіскальную палітыку, грашова-крэдытную палітыку, фінансавую палітыку такім чынам, каб яны былі ў пэўнай ступені неўспрымальныя да санкцый… прынамсі на працягу наступных некалькіх месяцаў».

«Цягам наступных тыдняў і наступных некалькіх месяцаў Расія гатовая да гэтай вайны.

Я не ўпэўнены, што Захад ці Злучаныя Штаты, Еўрапейскі Саюз і НАТА так падрыхтаваныя. … Наша грамадскае меркаванне стоміцца ад гэтай вайны», — сказаў Маравецкі.

Ён таксама папярэдзіў, што пакуль «украінцы ваююць з ільвінымі сэрцамі», Захаду неабходна тэрмінова павялічыць пастаўкі зброі ў краіну, звярнуўшыся да Злучаных Штатаў з прамым заклікам дзейнічаць хутка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»19

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу12

У дзень нараджэння Адэсы Расія масіравана атакавала горад1

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі19

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»19

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць