Грамадства

Беларускі правайдар заблакаваў беларускі сайт па патрабаванні… Раскамнагляда

Гаворка ідзе пра сайт brestnote.by, ад уладальніцы якога запатрабавалі выдаліць матэрыял, дзе асвятлялася хроніка расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Як расказала рэдактарка сайта Наталля Грынчак, 3 красавіка на яе электронную пошту прыйшоў ліст ад правайдара, які абслугоўвае інтэрнэт-рэсурс.

У ім паведамлялася пра рашэнне Раскамнагляда ўнесці інтэрнэт-старонку брэсцкага сайта brestnote.by у «Адзіны рэестр даменных імёнаў, паказальнікаў старонак сайтаў у сетцы Інтэрнэт і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты ў сетцы Інтэрнэт, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у Расійскай Федэрацыі забаронены». Высветлілася, што ў спіс забароненых інтэрнэт-старонак трапіла публікацыя з хронікай падзей ва Украіне ў апошнія дні сакавіка.

З ліста ад правайдара таксама вынікала, што з патрабаваннем выдаліць публікацыю выступіла Генеральная пракуратура РФ. 

«Ліст прыйшоў раніцай 3 красавіка, а ўжо ўвечары гэтага дня сайт brestnote.by быў заблакаваны не толькі для прагляду, але і для ўваходу ў адміністрацыйную сістэму», — распавяла Наталля Грынчак.

Уладальніца сайта звярнулася да правайдара з пытаннем, якое дачыненне да беларускага рэсурса мае Раскамнагляд.

«Адказ мяне здзівіў. Аказваецца, што Раскамнагляд, які з'яўляецца арганізацыяй, што рэгулюе парадак доступу да інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, мае паўнамоцтвы загадваць інтэрнэт-правайдарам блакаваць доступ да сайта як па імені дамена, так і па IP-адрасу — у тым ліку на тэрыторыі Беларусі», — кажа Наталля Грынчак.

Паводле яе слоў, публікацыю вырашылі прыбраць і паведаміць пра гэта ў тэхнічную падтрымку, пасля чаго сайт brestnote.by быў разблакаваны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу8

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка15

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць