Меркаванні

«Санкцыі даваенныя паспрыялі таму, што рускія акупавалі Беларусь». Пазняк ізноў крытыкуе апазіцыю і Захад

Зянон Пазняк выказаўся наконт вайны, Лукашэнкі і будучыні Беларусі. 

Фота: скрыншот эфір «5 канала»

Зянон Пазняк у эфіры ўкраінскага «5 канала» выказаў меркаванне, што Лукашэнка супраціўляецца ціску Пуціна, бо мае развітую інтуіцыю і непакоіцца выключна аб захаванні сваёй улады.

«Мы зараз жывём фактычна ў канцлагеры. Знішчана ўсё, уся грамадзянская супольнасць. Нават «Ахова птушак Бацькаўшчыны», філатэлісты — усё закрыта. 300 арганізацый! Людзей хапаюць зондаркаманды проста на вуліцах. Тых, хто ўдзельнічаў у дэманстрацыях, хто няправільна апрануты, не ў тыя колеры. Таму вельмі цяжка падняць галаву.

І тым не менш, у грамадстве галаву падымаюць. Вось нядобрая навіна — падстрэлілі трох нашых партызан на чыгунцы. Праўда, усе жывыя, але адзін цяжка паранены. Ідзе вайна — спальваюць шчыткі, замыкаюць пуці, каб не прапусціць расійскія войскі на Украіну. Нягледзячы на тое, што на кожным перагоне стаяць кадэбісты, у паветры дзень і ноч снуюць дроны, відэакамеры — чыгунка вельмі ахоўваецца. І тым не менш людзі ідуць на ахвяры, ідуць на змаганне. Гэта пашыраецца. І Лукашэнка гэта бачыць. Гэта бачаць людзі ў войску.

Акрамя таго, афіцэры ў войску ведаюць наш заклік — што калі іх прымусяць пайсці на Украіну, то ёсць два выхады. Першы выхад — павярнуць зброю супраць акупантаў, змагацца з расейскімі акупантамі, якія заселі на Беларусі. І другі выхад — гэта ўсімі аддзеламі здавацца ў палон украінцам і ваяваць на іх баку. Іншага выхаду ў іх няма.

Гэтае марадзёрства, што яны [расейскія вайскоўцы] утварылі, беларусам лішні раз паказала, што за армія прыйшла і акупавала іхную краіну, што гэта бандыты, бесы. Беларусы ведаюць, што здарылася ў Бучы, што адбываецца ў Марыупалі, і кропля за кропляй напаўняюцца народным гневам. Я думаю, што далей акупантам у Беларусі не будзе ніякай перспектывы.

Я думаю, што неўзабаве настане той час, калі яны будуць знесены і ў Беларусі. Гэты час паступова набліжаецца. Такое маё перакананне».

Каментуючы санкцыі супраць беларускага рэжыму, Зянон Пазняк кажа:

«Тыя санкцыі, якія былі ўведзены да вайны, паспрыялі таму, што Лукашэнка поўнасцю пайшоў пад амафор Крамля. Тыя санкцыі нельга было ўводзіць! Гэта абсурд!

Паколькі ў яго адкрытыя дзверы ў Крэмль. Вось ён пайшоў пад поўнае падпарадкаванне, і гэтыя санкцыі даваенныя паспрыялі таму, што рускія ўвялі свае войскі ў Беларусь, акупавалі краіну. Гэта будзем называць памылкай заходняй, хаця не думаю, што гэта памылка — гэта пэўная палітыка», — лічыць Зянон Пазняк.

Пры гэтым Пазняк працягвае распаўсюджваць створаны лукашэнкаўскай прапагандай перад выбарамі 2020 года фэйк, што беларуская апазіцыя, а таксама Ціханоўская, Бабарыка і Латушка — прарасійскія элементы, сцвярджэнне, якое не мае пад сабой ніякіх фактаў.

«У Беларусі рускія змаглі стварыць, і Лукашэнка гэтаму неяк спрыяў, прарасійскую апазіцыю. І вось гэтая прарасійская апазіцыя, якая выстаўляе наперад Ціханоўскую, Латушку, вось яны і стараліся, каб такія санкцыі ўвялі. Цяпер калі пачалася вайна, гэтыя санкцыі нічога новага не дадаюць, яны толькі ўмацоўваюць саюз Пуціна і Лукашэнкі, — сцвярджае Пазняк. —

Яшчэ хачу дадаць, што на Захадзе мяркуюць так: вось яны ўвядуць санкцыі супраць Расіі, народу ў Расіі стане вельмі цяжка жыць, і яны пачнуць выказваць незадавальненне, паўставаць супраць Пуціна, каб Пуціна змяніць, каб змесці гэтую ўладу. Гэта вялікая ілюзія.

Гэта сведчыць аб тым, што Захад проста не разумее, што такое Расія. Санкцыі, якія ўвёў Захад, кансалідавалі ўсё расійскае грамадства каля Пуціна — 86% за яго!»

Пры гэтым, трэба адзначыць, нават праўладныя сацыёлагі ў Расіі сведчаць, што падтрымка нападу на Украіну меншая, чым была падчас анексіі Крыма ў 2014 года, а антываенныя настроі значныя, нягледзячы на забарону называць вайну «вайной».

Зянон Пазняк таксама выказаў падтрымку і спачуванне ўкраінцам і адзначыў, што падзеі, якія цяпер адбываюцца там, з’яўляюцца Халакостам украінскага народу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі2

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць