Эканоміка

Міністр эканомікі назваў заходнія санкцыі «эканамічным генацыдам»

Заходнія санкцыі — гэта эканамічны генацыд, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Аляксандр Чарвякоў

«З боку заходніх недружалюбных краін я б назваў гэта эканамічным генацыдам. Цалкам знішчыць шэраг галін, якія з'яўляюцца ключавымі для нашай эканомікі. Гэта, вядома, насцярожвае», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Разам з тым, паводле міністра, ёсць магчымасці гэта прадухіліць:

«Па-першае, тая прадукцыя, якая паступае на знешнія рынкі ў недружалюбныя краіны, мае высокую канкурэнтаздольнасць як па цане, так і па якасці. Па-другое, менавіта на гэтыя тавары на сённяшні дзень высокі попыт у свеце».

Чарвякоў звярнуў увагу, што зараз растуць цэны і на ўгнаенні, і на прадукты харчавання, і на драўніну, і на прадукты хімічнай прамысловасці. Таму прадаць гэтыя прадукты лёгка, адно што трэба знайсці каму. Пошукам пакупнікоў цяпер і займаюцца. 

Сярод мераў па падтрымцы прадпрыемстваў, якія працуюць на знешніх рынках, міністр назваў наступныя:

1) павелічэнне на Br300 млн крэдытавання экспарцёраў;

2) павелічэнне тэрмінаў вяртання крэдытаў з 6 да 12 месяцаў;

3) пашырэнне спісу тавараў, якія можна крэдытаваць, да яго далучаныя прадукты харчавання;

4) зняццё абмежаванняў на суму кантракту. Калі раней мінімальны ўзровень кантракта для крэдытавання быў $3 млн, то сёння ў банк па крэдыт можна ісці практычна з любой цаной.

Каментары

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»

Усе навіны →
Усе навіны

Перад рэферэндумам аб далучэнні да Еўрасаюза ў Малдове блакуюць расійскую прапаганду4

У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара «Рэчыцадрэў»

У Германіі тры чалавекі атрымалі рэальныя тэрміны за экспарт люксовых аўто праз Беларусь у Расію

Нацыянальную літпрэмію далі прадзюсарцы арт-групы, якая спявае «Баладу пра дыктатара»1

Вакол царквы-крэпасці ў Мураванцы спілавалі ўсе старыя дрэвы — сумныя ФОТЫ8

Жыхарам трох раёнаў Мінска з-за аварыі рэкамендуюць выкарыстоўваць падвозную ваду

У мінскай школе распылілі пярцовы балончык1

У Кіеве беларускі добраахвотнік пабіўся з топ-менеджарам Нацбанка Украіны25

Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паказаў свой мабільнік13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»

Галоўнае
Усе навіны →